Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
15 красавіка 2022

У Лепелі ў выніку гарэння сухой травы пашкоджаны тры аўтамабілі

14 красавіка ў 13-50 ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні сухой расліннасці па вуліцы Барысаўскі тракт у горадзе Лепелі.

Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася гарэнне сухой расліннасці і аднаго легкавога аўтамабіля «Мэрсэдэс Віто». Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі, ніхто не пацярпеў.

У выніку гарэння травы ў аўтамабілі «Мэрсэдэс Віто» пашкоджаны маторны адсек, лакафарбавае пакрыццё. У побач стаяўшых аўтамабіляў КIА Спартэдж і Вольва S-80 пашкоджаны пярэднія бамперы.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Ратавальнікі нагадваюць, што незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на пні, а таксама іржышча і пажніўных астаткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.

Калі ўсё ж вы вырашылі спаліць смецце, рабіце гэта толькі ў зацішнае надвор'е, пад пастаянным кантролем, пры абавязковай наяўнасці першасных сродкаў пажаратушэння, і на бяспечнай адлегласці ад будынкаў і збудаванняў.

Памятайце, што толькі свядомыя паводзіны і строгае выкананне правілаў пажарнай бяспекі дапаможа Вам пазбегнуць трагічных наступстваў.

Да спіса навін