89 малых нарадзіліся ў Лепельскім раёне за пяць месяцаў 2023 года
1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаюць выдатнае свята - Дзень абароны дзяцей.
У нашай краіне інтарэсы маленькіх грамадзян усебакова абаронены на заканадаўчым узроўні і ахоўваюцца Канстытуцыяй, Кодэксам аб шлюбе і сям'і, Законам «Аб правах дзіцяці».
У Лепельскім раёне за пяць месяцаў 2023 года зарэгістравана 89 малых, што на 10 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Самай маладой матулі 17 гадоў, трое дзетак нарадзілася ў мам ва ўзросце старэйшых за 40 гадоў, а адзін мужчына стаў бацькам у 57 гадоў!
У сярэднім татамі станавіліся ва ўзросце 30 гадоў, а мамамі - у 28 гадоў.
Першынцы нарадзіліся ў 34 маці, другое дзіця з'явілася на свет у 32 бацькоў, 16 дзетак сталі трэцімі ў сям'і.
І нашы рэкардсмены: у пяці сем'ях нарадзілася чацвёртае дзіця, а дзве сям'і ў 2023 годзе сталі бацькамі пятага дзіцяці!
Самымі папулярнымі імёнамі ў 2023 годзе былі жаночыя Сафія і Кіра, мужчынскія Уладзіслаў і Міхаіл.
Жадаем маладым бацькам спакойных начэй, цярпення, сіл, паразумення і кахання!
На - фота сям'я Фраловых, якая ў маі месяцы папоўнілася яшчэ на адну дзяўчынку.