Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
25 сакавіка 2024

"Абаронца Айчыны" на Лепельшчыне выявіў наймацнейшых!

Хто з юнакоў дапрызыўнага ўзросту найбольш цягавіты і мэтанакіраваны, паказалі раённыя спаборніцтвы па летнім мнагаборстве "Абаронца Айчыны", якія прайшлі на базе ДУА "Бароўская сярэдняя школа імя Г.К. Жукава Лепельскага раёна".

У праграме спаборніцтваў: стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванне, бег на 100 і 3000 метраў, кіданне гранаты. Па выніках спаборніцтваў у камандным першынстве месцы размеркаваліся наступным чынам.
I месца заняла ДУА "Бароўская сярэдняя школа імя Г.К. Жукава Лепельскага раёна". На 2-й прыступцы пастамента апынулася ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля". III месца - ДУА "Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна". Пераможцамі ў асабістым заліку ў старэйшай узроставай групе сталі Міхно Мікіта (Бароўская СШ) - 1 месца, Лазоўскі Дзмітрый (Заслонаўская СШ) - 2-е месца, Хацько Цімафей (Бароўская СШ) - 3-е месца.

Малодшая ўзроставая група:
I месца - Вялічка Цімафей (СШ №3 г. Лепеля); ІІ месца - Грыцэнак Арцемій (СШ №1 г. Лепеля); III месца - Пшонка Максім (Бароўская СШ).
Віншуем пераможцаў!!!

 

Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"

Да спіса навін