Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
8 студзеня 2024

«Ад усёй душы» павіншавалі наведвальнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна

У рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы» ў ТЦСАН Лепельскага раёна з грамадзянамі пажылога ўзросту і людзьмі з інваліднасцю сустрэлася Марына Быстрыцкая, галоўны спецыяліст сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦБУ 211 ААТ ААБ «Беларусбанк» у г. Лепелі. Павышаць фінансавую граматнасць насельніцтва - адна з важных задач спецыялістаў банка, і яны імкнуцца ахапіць усе ўзроставыя групы. Напрыклад, сёння супрацоўнік банка расказала пра новыя банкаўскія прадукты, страхаванне, перавагi клубнай карткі «Бархат».
Таксама спецыяліст закранула зручнасць картак з кэшбекам (зваротам сродкаў за здейсненыя пакупкі), такім чынам людзі імкнуцца здзяйсняць больш безнаяўныя разлікі.
Зацікавіліся прысутныя добраахвотным страхаваннем ад няшчасных выпадкаў і захворванняў «З клопатам аб блізкіх». Дадзеная праграма дазваляе набыць упэўненасць і фінансавую абарону на выпадак розных непрадбачаных абставін, звязаных са здароўем і жыццём сям'і і дзяцей, а менавіта атрымаць сродкі на лячэнне і аднаўленне пасля траўм і захворванняў.
Закранулі і тэму махлярства. Усё часцей сустракаецца такі від махлярства, як рассыланне SMS-паведамленняў ад «банка», «плацежнай сістэмы» аб блакіроўцы карткі, аб атрыманні выйгрышу, з просьбай ператэлефанаваць ці прайсці па спасылцы, SMS ад «сваякоў». — Ні ў якім разе нікому па тэлефоне не паведамляйце рэквізіты карткі, лагіны, паролі, дадзеныя карты кодаў, коды аўтарызацый, свае персанальныя дадзеныя, - адзначыла супрацоўнік банка.
***
У рамках акцыі «Ад усёй душы» ў святочныя дні таксама благачынны Лепельскага акругі протаіерэй Сергій Ляшкевіч сустрэўся з наведвальнікамі аддзяленняў ТЦСАН Лепельскага раёна.
Бацюшка павіншаваў прысутных са светлым святам, падзяліўся радасцю аб Нараджэннi Збавіцеля, перадаў ад прыхаджан пачастунак. Бацька Сергій распавёў аб значэнні свят у жыцці праваслаўных хрысціян і аб сэнсе святочных падзей для ўсяго чалавецтва. На канкрэтных прыкладах растлумачыў, наколькі важная вера ў жыцці чалавека, і што ўчынкі не павінны ісці уразрэз з запаведзямі Божымі.
Было прыкметна, што змест душэўнай гутаркі закрануў сэрцы ўсіх.
У гутарцы лепельчане таксама даведаліся, што зорка на верхавіне елі сімвалізуе Віфлеемскую зорку, якая з'явілася ў момант з'яўлення Ісуса ў гэты свет і паказала вяшчунам да яго дарогу. Завяршаючы сустрэчу, бацька Сергій пажадаў усім заставацца добрымі і сумленнымі ў сваіх учынках, міласэрнымі і праўдзівымі ва ўсім.

Наталля Храпавіцкая, газета «Лепельскі край»

Да спіса навін