Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
12 снежня 2023

Аўтапарк Лепельскай цэнтральнай раённай бальніцы папоўніўся двума новенькімі седанамі маркі «Джылі Эмгранд»

Аўтапарк установы аховы здароўя "Лепельская цэнтральная раённая бальніца" папоўніўся двума новенькімі седанамі маркі "Джылі Эмгранд" вытворчасці беларуска-кітайскага прадпрыемства "БЕЛДЖЫ". Доўгачаканае абнаўленне стала магчымым дзякуючы падтрымцы Віцебскага аблвыканкама у рамках распараджэння Прэзідэнта "Аб павышэнні эфектыўнасці працы сістэмы аховы здароўя".

Урачыстая цырымонія перадачы сертыфікатаў на набыццё новых машын гучнай навіной была пазначана яшчэ ў лістападзе па ўсёй вобласці. Тады кіраўнік паўночнага рэгіёну Аляксандр Субоцін уручыў сертыфікаты прадстаўнікам медустаноў рэгіёну на куплю 66 новых легкавушак агульным коштам больш за 3,2 мільёны рублёў.

Нашы залацістыя прыгажуны Geely Emgrand затрымаліся ў Віцебску на некалькі тыдняў. Але не проста так - а ў мэтах дааснашчэння. Новым седанам была заменена гума (з летняй на зімовую), праведзена антыкаразійная апрацоўка, устаноўлена абарона рухавіка і гэтак далей. Цяпер жа машыны на месцы і актыўна раз'язджаюць па дарогах Лепельшчыны.

-- Аўтамабілі будуць дастаўляць спецыялістаў для аказання неадкладнай меддапамогі, прызначаны для абслугоўвання выклікаў дома, выканання дыягнастычных і лячэбных мерапрыемстваў дома пацыентам з захворваннямі, якія абмяжоўваюць або пазбавілі чалавека рухальнай актыўнасці. Маршрутная карта новых седанаў уключае ў сябе адрасы не толькі ў межах Лепеля, але і за яго межамі, у тым ліку і ў абласны цэнтр, – распавёў Юры Матусевіч, намеснік галоўнага ўрача УАЗ "Лепельская ЦРБ" па гаспадарчай рабоце.

Кіроўцамі залацістых "ластавак" з'яўляюцца вопытныя аўтамабілісты Віктар Жарнасек і Аляксандр Скарупа. Мужчыны ўжо паспелі ацаніць высокі ўзровень камфорту прыбыўшых аўто.

-- Часам рахунак ідзе на хвіліны, і ад таго, наколькі якасны ў нас транспарт, залежыць вынік. Важна, каб аўтамабіль не падводзіў, а новы ёсць новы. Гэта вялікая дапамога для бальніцы і паліклінікі. Geely Emgrand сапраўды, камфортны аўтамабіль, - падзяліўся меркаваннем Віктар Жарнасек.

***

Як адзначыў у гутарцы з журналістамі Міхаіл Вішнявецкі, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама, новы транспарт разгружае "хуткую дапамогу", а таксама накіроўваецца ў аддаленыя населеныя пункты, у тым ліку для ажыццяўлення работы вузкіх спецыялістаў, дыспансерызацыі сельскага насельніцтва. Сёння, з улікам паступлення гэтых 66 машын, легкавых аўтамабіляў у парку медустаноў вобласці дастаткова. Наступны крок - абнаўленне насілачнага транспарта. Хутчэй за ўсё, правядуць яго ў 2024 годзе. 

Тэкст і фота: Яна МІСНІК

Да спіса навін