Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
7 красавіка 2024

Бачым, чуем, адчуваем! У Домжарыцкай бібліятэцы прайшоў пазнавальны ўрок

Наша жыццё не было б поўным, не май мы магчымасці атрымліваць асалоду ад спеваў птушак і выдатнай музыкi, удыхаць водары кветак, першай вясновай лістоты і хваёвага лесу. Без сузірання прыгажосцяў навакольнага свету, твораў мастацтва і атрымання задавальнення ад ужывання ў ежу любiмых страў. А колькі радасці і шчасця, адчування любовi і клопату, дастаўляюць дзецям і дарослым звычайныя абдымкі! Менавіта дзякуючы нашым органам пачуццяў наша жыццё яркае, разнастайнае і эмацыйнае.
У рамках Сусветнага дня здароўя ў Домжарыцкай сельскай бібліятэцы прайшоў інфармацыйна-пазнавальны ўрок "Бачым, чуем, адчуваем: органы пачуццяў чалавека", на які былі запрошаны навучэнцы 1, 2 і 4 класаў Домжарыцкай школы з класнымі кіраўнікамі. Падчас мерапрыемства хлопцы даведаліся шмат новага пра арганізм чалавека. З дапамогай эксперыментаў (з завязанымі вачамі, навобмацак, па гуках і г.д.) праверылі, наколькі добра ў іх развіты пяць органаў пачуццяў: нюх, дотык, зрок, слых і смак. Праверылі працу кожнага органа па асобку, пасля чаго зрабілі выснову, што для атрымання найбольш поўнай і вычарпальнай інфармацыі аб навакольным свеце, неабходна іх праца ў сукупнасці, бо пры парушэнні функцыянавання якога-небудзь органа чалавек становіцца ўразлівым і часам падвяргаецца вялікай небяспецы. Таксама абмеркавалі правілы, якія трэба выконваць кожнаму, для таго, каб нашы органы пачуццяў былі здаровымі.
З вялікім задавальненнем дзеці выканалі зарадку для вачэй, схему якой атрымалі ад бібліятэкара і размяліся падчас фізкультхвілінкі.
У канцы мерапрыемства хлопцы даведаліся, як з дапамогай рэльефна-кропкавага тактыльнага шрыфта Брайля чытаюць людзі, пазбаўленыя зроку, і паспрабавалі самі прачытаць прыказкі, запісаныя дадзеным шрыфтам.

Таццяна Смаляная, бібліятэкар Домжарыцкай сельскай бібліятэкі.

Да спіса навін