Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
11 лютага 2024

Бяспека з дастаўкай на дом: супрацоўнікі РАНС наведалі шматдзетныя сем'і

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС наведалі шматдзетныя сем'і, дзе правялі навучальныя заняткі для дзяцей і іх бацькоў. Прадстаўнікі службы «101» нагадалі дзецям правілы бяспекі дома, на вуліцы і ў школе, дапамаглі разабрацца, як неабходна дзейнічаць, калі надзвычайная сітуацыя ўсё ж адбылася. Хлапчукі і дзяўчынкі адпрацавалі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і ўспомнілі, па якіх нумарах тэлефонаў неабходна выклікаць ратавальнікаў. Запомніце, калі здарыўся пажар, ні ў якім разе не хавайцеся пад ложкам ці ў шафе. Трэба выбягаць на вуліцу і паведаміць аб здарыўшымся дарослым, – нагадалі работнікі МНС.

Напрыканцы сустрэч ратавальнікі заклікалі дарослых выконваць правілы пажарнай бяспекі, не пакідаць дзяцей адных без нагляду і сваім прыкладам навучаць маладое пакаленне.

– Не пакідайце дзяцей адных без нагляду, прыбярыце далей запальніцы, запалкі і іншыя пажаранебяспечныя прадметы. Сыходзячы з дому, не пакідайце ўключанымi электрапрыборы. Своечасова праводзіце тэхнічнае абслугоўванне аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія з'яўляюцца незаменнымі памагатымі ў выяўленні пажару, – акцэнтавала ўвагу бацькоў інспектар прапаганды.

Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"

Да спіса навін