Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
5 красавіка 2024

Больш за 50 тысяч саджанцаў пасадзілі сёння на Лепельшчыне

Сёння, не гледзячы на непагадзь, а часам і моцны дождж, пасадка саджанцаў бярозы і хвоі праходзіць на дзялянках Слабадскога лясніцтва. Кіраўніцтва Лепельскага райвыканкама на чале са старшынёй Міхаілам Кісялевічам, школьнікі, навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа, прадстаўнікі працоўных калектываў, а гэта больш за 100 чалавек, садзяць расліны на плошчы больш 11 гектараў.

У гэтым годзе акцыя прысвечана Году якасці і праходзіць пад дэвізам "Пасадзі сваё дрэва сам!".

— Не першы год прымаю ўдзел у гэтай карыснай справе. Гэта добрая магчымасць правесці час на прыродзе, папрацаваць фізічна і пагутарыць з калегамі ў нефармальнай абстаноўцы. Але галоўная мэта кожнага з нас - дапамагчы лесу аднавіць свае рэсурсы, - адзначыў Андрэй Пухальскі, ваенны камісар Лепельскага і Ушацкага раёнаў. - Таксама мы павінны прывучаць і дзяцей да беражлівых адносін да лесу і прыродзе ў цэлым.

— Штогод прымаем удзел у падобных акцыях, уносячы свой уклад у захаванне і прымнажэнне лясных багаццяў нашай рэспублікі. Пасадка лесу - гэта любоў да роднай зямлі, разуменне важнасці захавання лесу для будучых пакаленняў, - кажа Вольга Бажэнава, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. - Прыемна, што ў акцыі актыўна ўдзельнічаюць юныя жыхары нашага раёна. Такім чынам дзеці не толькі дапамагаюць лясгасам у пасадцы лясных культур, але і з юных гадоў вучацца беражліваму стаўленню да зялёнага царства.

Прыняць удзел у акцыі можа любы жадаючы – прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, неабыякавыя жыхары раёна.

Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"

Да спіса навін