Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
6 красавіка 2024

Чысціня пачынаецца з кожнага: раённы суботнік на Лепельшчыне

Сёння ў Лепельскім раёне прайшоў першы суботнік. З самай раніцы праца вялася ва ўсіх кутках. Свой уклад у добраўпарадкаванне ўнеслі кіраўніцтва і спецыялісты райвыканкама, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі прафсаюзаў, БРСМ, Белай Русі, Беларускага саюза жанчын, калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, навучэнцы школ і ўсе тыя, хто хоча бачыць свой родны край прыгожым.

Дзякуючы намаганням лепельчан ажывілася берагавая зона ў парку - тут высадзілі кусты спірэі японскай і пузыраплоднiка.

Старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч і старшыня райсавета Ігар Урбан разам з працоўнымі калектывамі раёна працавалі сёння ў гарадскім парку.

Чысціня пачынаецца з кожнага з нас. Суботнік - справа агульная і цудоўная магчымасць кожнаму ўнесці свой уклад у развіццё Лепельшчыны!



Да спіса навін