Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
5 ліпеня 2019

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Лепельшчыне

Праходзяць гады, мінаюць дзесяцігоддзі… Кожны год мы сустракаем свята, якое па-асабліваму хвалюе сэрца і вяртае нас да далёкіх падзей Вялікай Айчыннай вайны. Мы ў чарговы раз нізка схіляем галовы перад подзвігамі адважных франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, якія рашуча ішлі да Перамогі, і ад душы радуемся таму, што вось ужо 75 год не чуем варожых стрэлаў і жывём на шчаслівай мірнай зямлі.

З нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у нашым раёне прайшоў шэраг незабыўных мерапрыемстваў. Пахмурнае надвор'е з раніцы не стала перашкодай для шматлікіх гасцей, якія пажадалі наведаць свята.

Перад пачаткам святочнай праграмы ў Лепелі былі ўскладзены вянкі і кветкі да магіл загінулых воінаў. Першым месцам наведвання прадстаўнікоў мясцовай улады, гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў стаў мемарыяльны знак, устаноўлены на месцы расстрэлу жыхароў нашага раёна непадалёк ад будынка сярэдняй школы №3. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і юныя ўдзельнікі пінерскай дружыны школы імя Ю. Смірнова. Памяць аб ахвярах фашызму была ўшанавана хвілінай маўчання.

Шэраг яркіх і запамінальных мерапрыемстваў з нагоды Дня Незалежнасці быў арганізаваны і ў гарадскім праку.

Святлана ВАЗНЯК.

Да спіса навін