Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
6 снежня 2023

Электаральную кампанію абмеркавалі на пасяджэнні Лепельскага раённага Каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый

У Лепелі прайшло пасяджэнне раённага Каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. У пасяджэнні савета прыняла ўдзел  начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва.

У цэнтры ўвагі - маючыя адбыцца выбары.

У Беларусі фактычна стартавала самая маштабная за апошнія гады электаральная кампанія. Ужо ў лютым пройдзе Адзіны дзень галасавання, па выніках якога выберам дэпутатаў усіх узроўняў - ад сельскіх саветаў да Палаты прадстаўнікоў, - адзначыў старшыня савета Юрый Мілы

Было адзначана, што грамадскія арганізацыі раёна ўжо актыўна ўдзельнічаюць у падрыхтоўчым этапе будучай электаральнай кампаніі.

На пасяджэнні таксама абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да маючых адбыцца памятных дат, у тым ліку 80-годдзя вызвалення раёна, Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 585-годдзя Лепеля, 35-годдзя Афганскай арганізацыі, правядзенне рэспубліканскіх акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы».

Да спіса навін