Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
13 красавіка 2024

Фотапастка чакае таго, хто думае, што лес – звалка або бясплатная база дроў

Фотапастка чакае таго, хто думае, што лес – звалка або бясплатная база дроў. З такімі парушальнікамі работнікі Лепельскага лясгаса змагаюцца без кампрамісаў. 

На днях удалося выявіць нелегальных лесарубаў. У ходзе патрулявання тэрыторыі Старасельскага лясніцтва выяўлена нелегальна нарыхтаваная драўніна, падрыхтаваная для вывазкі.

Для высвятлення асоб "чорных лесарубаў" на месцы была размешчана камера фотафіксацыі. Праз тыдзень яна зафіксавала тэхніку, момант пагрузкі.

Ляснічы неадкладна выехаў ва ўсталяванае месца. Парушальнікам прызнаны факт незаконнай рубкі – пачаты адміністрацыйны працэс. Шкода, нанесеная лесу, склала 196 рублёў. 

Некалькі слоў і пра смецце!!! Наперадзе лета, важна, каб пры наведванні лясных масіваў мы ўсё беражліва ставіліся да лесу, не пакідалі пасля сябе на лясной паляне смецце, а тым больш спецыяльна не вывозілі яго ў лес. За гэтыя парушэнні прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.

Да спіса навін