Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
6 лютага 2024

Ганаровай граматай Лепельскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана ветэран працы Рэгіна Васюковіч

За значны ўклад у развіццё ветэранскага руху, патрыятычнае выхаванне моладзі, актыўны ўдзел у грамадска-палітычных мерапрыемствах раёна ва ўрачыстай абстаноўцы Ганаровай граматай Лепельскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана Рэгіна Васюковіч, старшыня першаснай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў райвыканкама.
Ветэранская арганізацыя згуртавала ў сваіх шэрагах прымудроных жыццёвым вопытам людзей, у каго актыўная жыццёвая пазіцыя, хто шануе пераемнасць традыцый і імкнецца быць карысным грамадству. Іх дзейнасць выклікае павагу і захапленне. Сярод тых, хто перадае свой вопыт маладым, і Рэгіна Леанідаўна. Вырасла наша суразмоўніца ў сям'і настаўнікаў. Пасля заканчэння 10-i класаў Весялоўскай сярэдняй школы паступіла ў Гродзенскае культурна-асветніцкае вучылішча (цяпер Гродзенскі каледж культуры і мастацтваў), працягнула навучанне ў Мінскім інстытуце культуры. Дыпламаваным спецыялістам прыехала працаваць у родны Лепельскі раён. Першым месцам працы маладога спецыяліста стаў аддзел культуры райвыканкама, дзе заступіла на пасаду інспектара.
У 1986 годзе перайшла ў аддзел ЗАГС. Аляксандра Цабанава ў той час загадвала аддзелам ЗАГС гарвыканкама, а Рэгіна Леанідаўна - аддзелам ЗАГС райвыканкама. Затым, калі два аддзелы былі аб'яднаны ў адзін, наша гераіня стала спецыялістам, пазней - галоўным спецыялістам, а Аляксандра Цабанава - начальнікам аддзела ЗАГС.
Асаблівую ўвагу на працягу ўсёй працоўнай дзейнасці Рэгіна Леанідаўна надавала рабоце з людзьмі. Па словах землякоў, яна заўсёды іх уважліва выслухоўвала, старалася даступнай мовай растлумачыць, а здаралася, і суцешыць душэўны боль...
На заслужаным адпачынку Рэгіна Леанідаўна не сядзіць склаўшы рукі, актыўна ўдзельнічае у ветэранскім руху і жыцці раёна, сваёй актыўнасцю паказвае моладзі, як можна быць карысным грамадству.

Наталля Храпавіцкая, газета «Лепельскі край»

Да спіса навін