Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
23 лютага 2021

Кіраўніцтва Лепельскага раёна адрасавала віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сіл,

жыхары Лепельскага раёна!

Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята па праве з'яўляецца сімвалам адвагі, мужнасці і патрыятызму, увасабляе сабой пераемнасць пакаленняў у самаадданым служэннi Радзіме. Абарона Айчыны - свяшчэнны доўг, выкананне якога - справа гонару і сумлення кожнага.

У кожным доме, у кожнай сям'і беражліва захоўваюць памяць пра гераізм дзядоў і бацькоў, ганарацца пакаленнем Пераможцаў, чыё жыццё стала прыкладам для моладзі.

З асаблівай цеплынёй сёння мы ўшаноўваем тых, хто абраў нялёгкую ратную службу і верны ваеннай прысязе. Выхоўваючы новыя пакаленнi на прыкладах мужнасці і доблесці, мы закладваем падмурак для захавання стабільнага і спакойнага жыцця, развіцця і росквіту дзяржавы.

У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у службе і працы! Няхай заўсёды будуць мірнае неба і згода ў нашым грамадстве!

З павагай,

старшыня

Лепельскага раённага

выканаўчага камітэта


Старшыня

Лепельскага раённага

Савета дэпутатаў

М.Л.Кiсялевiч


I.Г.Урбан

Да спіса навін