Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
6 студзеня 2021

Кіраўніцтва Лепельскага раёна адрасавала віншаванне з Раством Хрыстовым

Дарагія жыхары Лепельшчыны!

Шчыра віншуем праваслаўных хрысціян са светлым святам Божага Нараджэння!

Калядныя дні азараюць жыццё асаблівай радасцю, абуджаюць самыя добрыя пачуцці, звяртаюць да духоўных вытокаў і традыцый. Гэты час добрых думак і спраў, шчырага клопату аб блізкіх і тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Гэта свята аб'ядноўвае нас вакол духоўна-маральных каштоўнасцяў - любові, згоды, цярплівасці, веры, славіць нараджэнне жыцця, натхняе на добрыя справы.

Хочацца верыць, што Каляды, робячы нас мудрэй і літасцівей, дапамогуць пераадолець любыя перашкоды, уладзіць рознагалоссі і прымножыць колькасць зробленых добрых спраў.

Жадаем вам здароўя, душэўных сіл, спакою і дабрабыту, міру і дабра! Няхай Светлае Раство ўмацуе веру хрысціян, стане крыніцай духоўных сіл, радасці і стваральных спраў.

З павагай,

старшыня

Лепельскага раённага

выканаўчага камітэта


Старшыня

Лепельскага раённага

Савета дэпутатаў

М.Л.Кісялевіч


I.Г.Урбан

Да спіса навін