Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
29 снежня 2023

Кіраўніцтва Лепельскага раёна накіравала віншаванне жыхарам Лепельшчыны з Новым годам!

Дарагія землякі!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з надыходзячым Новым годам!

Гэтыя выдатныя дні дораць нам цяпло і святло, надзею і аптымізм, дадаюць сіл, цярпення і мудрасці, аб'ядноўваюць родных, калег і сяброў. Усё гэта дазваляе імкнуцца да новых дасягненняў і поспехаў.

Адыходзячы год для ўсіх нас быў насычаным падзеямі, здзяйсненнямі і выклікамі. Але, нягледзячы на усе цяжкасці, мы годна яго завяршылі. Нам удалося забяспечыць бесперабойную працу нашых прадпрыемстваў і захаваць станоўчую дынаміку развіцця галін народнай гаспадаркі. Мы вырошчвалі хлеб, будавалі жыллё, добраўпарадкоўвалі населеныя пункты, захавалі мір і стабільнасць на нашай зямлі.

Шчыра дзякуем усім працаўнікам Лепельшчыны за працавітасць і актыўны ўдзел у жыцці рэгіёна. Вялікі дзякуй за самааддачу і праўдзівы патрыятызм!

Так, мы з вамі шмат чаго дасягнулі, але яшчэ больш нам трэба будзе зрабіць. Наперадзе - Новы год, а значыць, новыя задачы і разам з імі - новыя поспехі. Не сумняваемся, што Лепельскі раён захавае курс на сацыяльную стабільнасць і рост дабрабыту людзей. Дарагія сябры! Няхай будучы Год якасці будзе якасным ва ўсім: у працы, у ажыццяўленні намечаных планаў, у асабістым жыцці. Няхай ён стане выдатнай магчымасцю прадоўжыць свае паспяховыя пачынанні і выдатным шанцам для тых, хто вырашыў пачаць усё спачатку.

Дарагія сябры! Сустракаючы Новы год, мы верым у цуд гэтай чароўнай ночы, спадзяемся, што наступныя 12 месяцаў будуць яшчэ больш паспяховымі.

Беражыце адзін аднаго! Няхай шчасце, мір, здароўе, любоў і дастатак напаўняюць вашы дома! Няхай кожны дзень новага года дорыць вам пачуццё гонару - за сябе, за сваіх блізкіх, за нашу Лепельшчыну і Рэспубліку Беларусь!

Са святам вас! З Новым 2024-м годам!

Міхаіл Кісялевіч, старшыня райвыканкама.

Ігар Урбан, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Да спіса навін