Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
12 красавіка 2024

Кіруючаму актыву Лепельскага раёна прадставілі новага намесніка старшыні райвыканкама, які будзе курыраваць сацыяльную сферу Лепельшчыны

Цяпер гэту пасаду займае Хомбак Вераніка Аляксандраўна.

Да гэтага часу лепельчанка больш за 10 гадоў з'яўлялася кіраўніком дзяржаўнай установы адукацыі "Лепельская дзіцячая школа мастацтваў". Пад яе кіраўніцтвам установа значна павысіла паказчыкі сваёй працы, умацавала пазіцыі як самай паспяховай школы па падрыхтоўцы будучых дзеячаў культуры і мастацтваў.

Акрамя таго, Вераніка Аляксандраўна з'яўляецца дэпутатам, а таксама намеснікам старшыні Лепельскага рэгіянальнага аддзялення "Белая Русь", што кажа пра яе актыўную грамадзянскую пазіцыі, імкненне працаваць на карысць роднага краю і краіны.

— Упэўнены, Вераніка Аляксандраўна — годны чалавек, які зможа выканаць задачы, якія будуць пастаўлены ёй як намесніку старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях. Адзначу, дадзеная сфера вельмі няпростая - трэба будзе разабрацца ў праблемах сістэмы аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, турызму і гэтак далей. Наперадзе шмат працы, але вы зладзіцеся. Жадаю вам невычэрпнай энергіі і поспеху на новым этапе вашага кар'ернага шляху, — звярнуўся да прызначанага намесніка Міхаіл Леанідавіч Кісялевіч.

У сваю чаргу, Вераніка Аляксандраўна падзякавала кіраўніцтву раёна за аказаны давер і падтрымку, а таксама абазначыла прынцыпы, якіх будзе прытрымлівацца ў сваёй працы. Адказнасць, аб'ектыўнасць, дысцыпліна, прыярытэт інтарэсаў грамадзян, — гэтых арыенціраў будзе прытрымлівацца новы намеснік старшыні райвыканкама.

Да спіса навін