Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
1 сакавіка 2024

Копія карціны «Тайная вячэра» з'явіцца ў лепельскім касцёле

Нібы велічны карабель, касцёл Святога Казіміра ўзвышаецца над возерам Лепельскае. Храм - сапраўды цуд, бо ў гісторыі яго былі вельмі цяжкія часы. У гэтыя выхадныя ў вернікаў - светлае свята. Поўным ходам ідзе да яго падрыхтоўка. Нам удалося падглядзець, як копія карціны вялікага італьянскага мастака Леанарда да Вінчы "Тайная вячэра", створаная лепельскім мастаком-прафесіяналам, афармляецца ў прыгожую, дыхтоўную рамку.

Гэту дзіўную копію напісаў Аляксандр Саўчанка, і працаваў ён над ёй на працягу паўгода. Праца вельмі карпатлівая, але вынік таго варты. Ісус Хрыстос і яго 12 апосталаў намаляваны з такой дакладнасцю, што проста дзіву даешся! 420 гадоў - шаноўны ўзрост! Гэты ўнікальны твор памерам 3.20х1.60 да святочнага дня зойме пачэснае месца ў храме і будзе радаваць не толькі нас, прыхаджан, але і гасцей горада. Пра майстра пэндзля ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Мастаку ўдалося не проста паўтарыць кампазіцыю карціны "Тайная вячэра", але і ўнесці сваё адценне ў каларыт. У гэтай кампазіцыі ёсць свая прывабнасць і сваё валоданне каларытам, а таксама майстэрства кампазіцыйнай пабудовы. Нагадаем: "Тайная вячэра" Леанарда да Вінчы – шэдэўр італьянскага Высокага Адраджэння і адзін з самых вядомых твораў хрысціянскага мастацтва. Яна ілюструе сцэну з апошніх дзён зямнога жыцця Ісуса Хрыста, як апісана ў Евангеллі ад Іаана 13:21.
У сюжэце залу цалкам займае стол, накрыты белым абрусам, з аднаго боку якога сядзяць Ісус з апосталамі. Леанарда захаваў момант з Евангелля ад Іаана, калі Ісус аб'яўляе аб тым, што адзін з дванаццаці вучняў здрадзіць яму. Яго заява выклікае моцнае хваляванне ва ўсіх апосталаў, акрамя Iуды. Аблічча кожнага з іх выказвае боль, недавер, здзіўленне, трывогу. Групамі па тры чалавекі яны размешчаны вакол Ісуса, які захоўвае спакой, ціхамірнасць і невымоўную статычную сілу. Ён намаляваны амаль як бажаство, узвышаецца над чалавечай недасканаласцю і запалам, якія ўвасоблены ў асобе апосталаў.
У сваіх працах Аляксандр Аляксандравіч часта звяртаецца да такіх жанраў, як пейзаж, нацюрморт і партрэт. Мастак - удзельнік шматлікіх міжнародных і рэгіянальных выставак, адзін з арганізатараў раённай выставы «Краскі Лепельшчыны», удзельнік пленэру імя І. Ф. Хруцкага ў Лепельскім раёне, пленэру ў Шаркаўшчынскім раёне, прысвечанага памяці ахвяр Халакоста, «Лепельскія краявіды» і іншых. Прыгожую рамку, калі такі памер можна назваць рамкай, зрабіў лепельчанін-бізнесмен Андрэй Докіш. Выказваем сардэчную падзяку стваральнікам такой прыгажосці. Мы будзем маліцца за вас!!!

Па матэрыялах газеты "Лепельскі край"

Да спіса навін