Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
26 лютага 2024

Крэдыт «На родныя тавары» карыстаецца попытам у жыхароў краіны

За сем тыдняў банк заключыў каля 12 тысяч крэдытных дагавораў на суму 61 млн рублёў.

Падтрымліваючы ініцыятыву ўрада Рэспублікі Беларусь па стымуляванні рознічнага гандлю таварамі беларускіх вытворцаў, з 4 студзеня Беларусбанк запусціў новы крэдыт на спажывецкія патрэбы «На родныя тавары».
За сем тыдняў банк заключыў каля 12 тысяч крэдытных дагавораў на суму 61 млн рублёў.

Як распавяла дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №211 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Лепелі Таццяна Курто, крэдыт выдаецца на тэрмін да 3 гадоў з фіксаванай на працягу ўсяго перыяду крэдытавання стаўкай 4 працэнты гадавых на набыццё тавараў айчыннай вытворчасці. У Год якасці абнаўляйце мэблю, тэхніку і выконвайце мары з па-сапраўднаму якаснымі беларускімі таварамі. Поўны пералік тавараў і арганізацый-вытворцаў, зацверджаны пастановай Савета Міністраў РБ ад 29.12.2023 №992 «Аб спажывецкім крэдытаванні» можна паглядзець на сайце банка.
Крэдыт выдаецца шляхам безнаяўнага пералічэння на рахункі прадаўцоў на падставе рахункаў-фактур, дагавораў. Максімальная сума крэдыту - не больш за 300 базавых велічынь (па стане на 26.02.2024 - 12 000 руб.). Падаць заяўку можна ва ўстановах банка, Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу і на сайце банка.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 3-27-50; 3-27-11; 3-48-19.

Да спіса навін