Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
19 лютага 2024

Лепель рыхтуецца да адзінага дня галасавання

20 лютага ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў 29-га склікання.

Працягвацца яно будзе пяць дзён - па суботу, 24 лютага, уключна. Усе гэтыя дні выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 12:00 да 19:00 без перапынку на абед.

Як знайсці ўчастак

На галоўнай старонцы афіцыйнага сайта ЦВК запушчаны сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання. А ў раздзеле, прысвечаным бягучай выбарчай кампаніі, размешчаны адрасы і тэлефоны ўсіх тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій.

Акрамя таго, на Публічнай кадастравай карце (даступна ў інтэрнэце па адрасе: map.nca.by) у падраздзеле «Выбарчыя акругі» раздзела «Дадатковыя пласты» створаны прасторавыя пласты з межамі выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама інфармацыяй аб месцазнаходжанні і кантактных тэлефонах акруговых выбарчых камісій.

Што неабходна мець з сабой

Бюлетэнь для галасавання выдаецца выбаршчыку на падставе спіса грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, пасля прад'яўлення аднаго з дакументаў: пашпарта (ці ідэнтыфікацыйнай карты) грамадзяніна Беларусі; ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы); службовага пасведчання работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі); вадзіцельскага пасведчання; пенсійнага пасведчання; пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі); білета навучэнца; студэнцкага білета; даведкі органа ўнутраных спраў, пацвярджаючай асобу грамадзяніна (у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта (ідэнтыфікацыйнай) карты); пасведчання на права жыхарства (біяметрычнага пасведчання на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна) - для грамадзян Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, пры ўдзеле іх у правядзенні выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Як галасаваць

Выбаршчыку прапануюць прайсці ў кабіну (пакой) для тайнага галасавання, дзе яму неабходна запоўніць выдадзеныя бюлетэні. Пры галасаванні трэба паставіць любы знак (галачку і да т.п.) у квадраце справа ад кандыдата, за якога галасуе выбаршчык. Калі пры запаўненні бюлетэня выбаршчыкам зроблена памылка, яму неабходна звярнуцца да члена выбарчай камісіі па паўторную выдачу бюлетэня (але гэта можна зрабіць толькі адзін раз). Пры атрыманні чыстага бюлетэня сапсаваны здаецца члену ўчастковай камісіі і пагашаецца ва ўстаноўленым парадку.

Да спіса навін