Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
22 лютага 2024

Лепельчане актыўна ўдзельнічаюць у датэрміновым галасаванні

У другі дзень галасавання жыхары Лепельскага раёна працягваю актыўна ісці на участкі, каб аддаць свой голас за кандыдатаў у дэпутаты.

Высокая яўка выбаршчыкаў назіраецца на ўчастку для галасавання N 4, які размяшчаецца ў будынку гімназіі г. Лепеля. Гэты ўчастак можна назваць адным з самых шматлюдных - тут зарэгістраваны 2504 выбаршчыкі.

Як адзначае старшыня камісіі, датэрміновае галасаванне праходзіць спакойна, грамадзяне прыходзяць дасведчанымі аб кандыдатах, робяць свой выбар упэўнена, без замінак.

Са сваім выбарам я вызначылася загадзя, вывучыла праграмы кандыдатаў. На выбарах звычайна галасую датэрмінова. Вось і зараз заехала ў абедзенны перапынак, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак, - пракаментавала галасуючая.

Тыя, хто вырашыць прыйсці на ўчастак 25 лютага, прагаласуе, а таксама адчуе атмасферу свята, бо ў адзіны дзень галасавання на ўсіх участках будзе арганізаваны святочны гандаль, падрыхтаваны канцэртныя праграмы.

Да спіса навін