Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
18 снежня 2023

Лепельчанін стаў лідэрам у сваёй намінацыі ў вертыкальным забегу «Bright vertical '23»

Ужо пяты раз Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала пляцоўкай для вертыкальнага забегу, арганізаванага «Беларусбанкам» разам з партнёрамі з Федэрацыі прыгодніцкіх гонак. Яго ўдзельнікам неабходна было хутчэй астатніх пераадолець 591 прыступку па лесвіцы і заваяваць тым самым вышыню «алмаза ведаў» у 74 метры на ўзроўні 23-га паверха. Для ўдзельнікаў забегу ўвялі некалькі намінацый — дзве дзіцячыя і дзве дарослыя, а таксама камандны залік.

Колькасць удзельнікаў - больш за 400 чалавек. У спаборніцтве прыняў удзел юны лепельчанін Станіслаў Шынкевіч. Юнак - вучань 7 «В» класа СШ №3 горада Лепеля. Апроч школьных заняткаў Станіслаў наведвае факультатыў па фізічнай культуры ў педагога Аляксандра Зайцава. Хлопец займаўся боксам з 2-га класа. Па вечарах з бацькам займаецца бегам на тэрыторыі лыжаролернай трасы або на стадыёне. Па выхадных днях бацька возіць сына на індывідуальныя заняткі па кікбоксінгу ў клуб «Калізей».

Да спіса навін