Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
7 лютага 2024

Лепельшчына далучылася да рэспубліканскага маладзёжнага інфармацыйна-асветніцкага праекта «ПАШТОЎКА.БЕЛ»

Інфармацыйны пікет сёння прайшоў у будынку аддзялення паштовай сувязі № 4 на плошчы Свабоды.

Землякам у гэты дзень прапаноўваліся стылізаваныя флаеры, на якіх указваўся адрас таго, каму б захацелася нагадаць аб маючым адбыцца Адзіным дні галасавання.

Адправіць сваю «паштоўку» аднымі з першых прыйшлі прадстаўнікі раённай улады – Аляксандр Ярахновіч, першы намеснік старшыні райвыканкама, а таксама Аксана Церашкова, намеснік старшыні.

-- Адправіў картку маці ў Полацкі раён. Лічу, удзел у выбарах абавязковым для кожнага беларуса. На картцы напісана «Выбіраем будучыню разам». Думаю, у гэтым і заключаецца сэнс маючай адбыцца грамадска-палітычнай падзеі, - адзначыў Аляксандр Сяргеевіч.

-- Дзякуючы майму ўдзелу ў праекце атрымае флаер-напамін пра хуткія выбары і мой блізкі чалавек. Прыемна, што ёсць такая цудоўная магчымасць. Адзіны дзень галасавання - тая падзея, удзел у якой павінны прыняць усе грамадзяне. На коне - лёс краіны, лёс кожнага беларуса, - пракаментавала Аксана Анатольеўна.

Выбар месца правядзення інфармацыйнага пікету аказаўся апраўданым – літаральна за некалькі хвілін цікавасць да ўдзелу праявілі дзясяткі лепельчан. Заклікалі адправіць флаер як маладзёжныя лідэры - першы і другі сакратары РК ГА «БРСМ» Дар'я Мазго і Анастасія Зелянеўская, так і іншыя актывісты - валанцёры атрада «Добрае сэрца».

***

Арганізатарамі праекту «ПАШТОЎКА.БЕЛ» выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Цэнтральная выбарчая камісія, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі праз Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта».

Праект закліканы нагадаць грамадзянам Беларусі аб іх канстытуцыйным выбарчым праве, грамадзянскай адказнасці і адзіным дні галасавання за дэпутатаў усіх узроўняў.

Праект рэалізуецца ў перыяд інфармацыйна-агітацыйнай часткі электаральнай кампаніі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Актывісты ГА «БРСМ» раскажуць патэнцыйным выбаршчыкам аб маючых адбыцца выбарах дэпутатаў усіх узроўняў у адзіны дзень галасавання - 25 лютага 2024 года.

Па 20 лютага уключна паштовую картку «Выбіраем будучыню разам!» зможа запоўніць кожны жадаючы, а затым абсалютна бясплатна накіраваць яе свайму адрасату на тэрыторыі Беларусі. Зрабіць гэта можна будзе падчас правядзеньня мерапрыемстваў праекту. Далей карэспандэнцыю па месцы прызначэння даставяць работнікі аддзяленняў паштовай сувязі РУП «Белпошта».

Тэкст і фота: Яна МІСНІК. Газета «Лепельскі край»

Да спіса навін