Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
22 сакавіка 2024

Мітынг-рэквіем "Cвечка памяці " прайшоў у вёсцы Cлабодка

У вёсцы Слабодка Стайскага сельсавета прайшоў мітынг-рэквіем пад назвай "Cвечка памяці", у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, навучэнская і працоўная моладзь.

Перад прысутнымі выступіў Ігар Урбан, старшыня раённага Савета дэпутатаў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29 склікання па Лепельскай выбарчай акрузе №27:

— …Ёсць даты і падзеі, у адносінах да якіх час не падуладны. Яны назаўжды застануцца ў памяці людзей і адклікаюцца ў сэрцах болем і смуткам. Не даць забыць подзвіг і трагедыю беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны - наш абавязак.

Аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, масавых карных аперацыях у дачыненні да мірных жыхароў, знішчэнні вёсак разам з жыхарамі расказаў пракурор Лепельскага раёна Віталь Жыгімонт.

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяла.

Да спіса навін