Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
23 лістапада 2023

На 2-й канферэнцыі Лепельскага раённага аддзялення партыі «Белая Русь» абралі дэлегатаў на абласную канферэнцыю і рэспубліканскі з'езд

Другая канферэнцыя Лепельскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» прайшла ў Лепельскім раёне.

На парадак дня было вынесена некалькі пытанняў. Сярод асноўных - аб бягучай сітуацыі ў раёне, аб абранні дэлегатаў мясцовага аддзялення Партыі на абласную Канферэнцыю (5 чалавек ад аддзялення) і абранні дэлегата на II З'езд Беларускай партыі «Белая Русь» ад мясцовага аддзялення Партыі. З моманту з'яўлення раённага аддзялення прайшло паўгода. За гэты час быў вырашаны шэраг статутных і юрыдычных пытанняў. Так, у маі 2023 года атрымана пасведчанне аб рэгістрацыі Лепельскага раённага аддзялення. Гэты дзень зараз можна па праве лічыць днём нараджэння арганізацыі. — Па сваім членстве партыя масавая. Гэта сіла, якая будзе надзейнай апорай беларускай дзяржавы і прадстаўлена ва ўсіх калектывах раёна, ва ўсіх сацыяльных групах. Тым самым яна будзе аб'ядноўваць беларускае грамадства, дазволіць яму быць адзіным і непаражальным, - адзначыў Юрый Мілы, старшыня раённага аддзялення.
Перад партыйцамі выступіла Святлана Шавялёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, якая расказала пра эканамічную бяспекі як ключавую ўмову ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы.
Таксама Святлана Аляксандраўна адзначыла, што ў Беларусі ў 2024 годзе ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання, які прадугледжаны ў абноўленай Канстытуцыі. Ён праводзіцца ў апошнюю нядзелю лютага. У 2024 годзе - гэта 25-е чысло. Беларусы будуць выбіраць не толькі новы склад парламента, але таксама і дэпутатаў мясцовых Саветаў розных узроўняў. Такім чынам, у Мінску выбаршчык атрымае два бюлетэні: па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і Мінгарсавета. А ў сельскай мясцовасці будуць уручаць па чатыры бюлетэні: па выбарам дэпутатаў сельскага, раённага, абласнога Саветаў і Палаты прадстаўнікоў.
Пагаварылі і аб палітычным полі ў нашай краіне. Было адзначана, што Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнка 14 лютага 2023 года падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змене законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў».
Сёння на палітычным полі Рэспублікі Беларусь функцыянуюць партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным напрамкам унутранай і знешняй палітыкі, а таксама канцэпцыі нацыянальнай бяспекі нашай дзяржавы: Ліберальна-дэмакратычная, Камуністычная і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Плюс была зарэгістраваная новая партыя «Белая Русь».
Акрамя гэтага, Святлана Аляксандраўна акцэнтавала ўвагу на тым, што моладзі у нашым раёне нямала, варта ім больш актыўна далучацца да партыйнага жыцця.

Затым удзельнікі абралі дэлегатаў на абласную канферэнцыю - гэта Юрый Мілы, Алена Баранава, Вераніка Хомбак, Сяргей Пшонка і Аляксандр Капытоў.
Удзел у другім рэспубліканскім з'ездзе Беларускай партыі «Белая Русь» прыме Юрый Мілы.
Падчас пасяджэння выступоўцы падзяліліся думкамі і напрацоўкамі па прасоўванні мэт і задач партыі.
Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»

Да спіса навін