Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
8 красавіка 2024

На Лепельшчыне прайшоў раённы этап конкурсу клубаў юных ратавальнікаў-пажарных

На Лепельшчыне прайшоў раённы этап конкурсу клубаў юных ратавальнікаў-пажарных, у якім прынялі ўдзел пяць каманд: каманда "Маланка" ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Лепеля", каманда "Агняборац" ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Лепеля", каманда "Іскра" ДУА “Гімназія імя І.М. Ярашова г. Лепеля», каманда "Падпаленыя сэрцы" ДУА "Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна" і каманда "Паходня" ДУА "Бароўская сярэдняя школа ім. Г.К. Жукава Лепельскага раёна"

Мерапрыемства пачалося з агульнага пастраення і ўрачыстага адкрыцця злёту.

Першым выпрабаваннем для юных ратавальнікаў стаў конкурс "Агляд строя". Хлопцы дэманстравалі сваю страявую падрыхтоўку перад журы, дружна выкрыквалі рачоўкi і спявалі страявыя песні.

У конкурсах "Пажарны кросфіт" і "Баявое разгортванне" школьнікі дэманстравалі свае ўменні ў пажарнай справе, хуткасць і спрыце, праводзілі баявое разгортванне, апраналі на хуткасць баявое адзенне ратавальніка-пажарнага. Прадстаўнікі журы адсочвалі кожны страявы крок юных ратавальнікаў, правяралі правільнасць падлучэння пажарнага абсталявання, выразнасць у надзяванні баявога адзення.

У конкурсе "Знаўцы" ўдзельнікам патрабавалася адказаць на працягу 30 хвілін на 30 пытанняў, звязаных з бяспекай жыццядзейнасці.

Далей хлопцам прадставілася магчымасць праявіць сябе з творчага боку. Кожнай камандзе давалася хатняе заданне падрыхтаваць творчае музычнае прадстаўленне аб сваім унёску ў папярэджанне пажараў, аб стаўленні да бяспекі, аб любовi да Радзімы, аб сяброўстве з МНС, аб важнасці свайго ўдзелу ў руху юных ратавальнікаў-пажарных. Падчас конкурсу актывісты танчылі, спявалі, разыгрывалі сцэнкі, агучвалі правілы бяспекі.

Усе конкурсы праходзілі ў яркай і бескампраміснай барацьбе паміж спаборнічаўшымi камандамі.

Па выніках злёту трэцяе месца заняла каманда "Маланка" ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Лепеля", другое - "Паходня" ДУА "Бароўская сярэдняя школа ім. Г.К. Жукава Лепельскага раёна". Пераможцам злёту стала каманда “Іскра” ДУА “Гімназія ім. І.М. Ярашова г. Лепеля», якая прадставіць Лепельскі раён на занальным этапе злёту клубаў юных ратавальнікаў-пажарных у горадзе Докшыцы.

Акрамя дыпломаў і памятных прызоў у гэты дзень хлопцы атрымалі яшчэ і зарад станоўчых эмоцый, выдатны настрой і новыя веды.

Да спіса навін