Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
4 сакавіка 2024

Навучальны семінар у Лепелі: грамадская бяспека і дысцыпліна

У філіяле «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» для яго супрацоўнікаў прайшоў навучальны семінар на тэму: «Патрабаванне і прымяненне палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны».
Галоўным спікерам стаў начальнік аддзела па Віцебскай вобласці Цэнтра аховы працы і прамысловай бяспекі РІВШ Сяргей Чарнабабін.
У сваім выступленні Сяргей Мікалаевіч адзначыў, што Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 накіравана на ўмацаванне грамадскай бяспекі і дысцыпліны, з'яўляецца адным з найважнейшых нарматыўных прававых актаў. Ключавое патрабаванне дакумента накіравана на прадухіленне гібелі людзей, атрымання траўм і калецтваў падчас вытворчасці.
 -  План, якасць і тэрміны — тры галоўных складніка, на якія вы заўсёды звяртаеце ўвагу на вытворчасці. Але ёсць яшчэ важны момант у вашай працы - каб супрацоўнікі працавалі ў бяспечных і камфортных умовах, а ў канцы змены пакінулі тэрыторыю прадпрыемства здаровымі, -- адзначыў выступоўца.
Падчас дыялогу была акцэнтавана ўвага, што з 2015 года дзейнічае новая рэдакцыя Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі, дзе шэраг абавязкаў працаўнікоў і наймальнікаў канкрэтызаваны і сфармуляваны па-новаму. Так, за з'яўленне на працы ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення, а таксама распіццё спіртных напояў, ужыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных рэчываў у працоўны час або па месцы працы прадугледжана прыцягненне работнікаў да дысцыплінарнай адказнасці аж да звальнення.
Наймальнік павінен прымяніць адну з чатырох магчымых мер дысцыплінарнага спагнанні: заўвага, вымова, пазбаўленне поўнасцю або часткова дадатковых выплат стымулюючага характару на тэрмін да 12 месяцаў і звальненне.
Падчас семінара былі разгледжаны пытанні для фарміравання правапаслухмяных паводзін, здаровага ладу жыцця, навыкаў па забеспячэнні асабістай і маёмаснай бяспекі работнікаў. Таксама на мерапрыемстве абмеркавалі такія тэмы, як роля галіновага прафсаюза ў вырашэнні праблем, звязаных з аховай працы, прафілактыка і зніжэнне ўзроўню вытворчага траўматызму, бяспека дарожнага руху і эксплуатацыі транспарту, парадак правядзення медыцынскіх аглядаў работнікаў, грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы і многія іншыя.
Па заканчэнні семінара ўдзельнікі задалі цікавячыя iх пытанні і атрымалі падрабязныя адказы.
Семінар дазволіў удзельнікам павысіць свой вопыт і веды ў гэтай галіне, перагледзець некаторыя падыходы да вырашэння праблем на месцах і пазначыць найбольш важныя пытанні ў галіне аховы працы.

Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»

 

Да спіса навін