Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
8 лютага 2024

Па выніках службовай дзейнасці за 2023 год Лепельскі РАУС у ліку лепшых!

Адбылося пасяджэнне калегіі УУС Віцебшчыны, дзе падвялі вынікі службовай дзейнасці віцебскай міліцыі за 2023 год, абмеркавалі напрамкі, патрабуючыя канцэнтрацыі ўвагі, задачы па забеспячэнні аховы правапарадку і грамадскай бяспекі на наступны перыяд.

У пасяджэнні калегіі прыняў удзел намеснік Міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк. Дзмітрый Міхайлавіч акцэнтаваў, што сёння асаблівай увагі патрабуюць пытанні бяспекі грамадзян, падтрымання правапарадку ў электаральны перыяд. Таксама неабходна засяродзіцца і на прафілактычнай рабоце з непаўналетнімі, дзейнасці па спыненні кіберзлачыннасці.

На пасяджэнні былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды лепшым падраздзяленням па выніках службовай дзейнасці за 2023 год, а таксама прысвоены чарговыя спецыяльныя званні.

Прыемна адзначыць, што за забеспячэнне высокай эфектыўнасці аператыўна-службовай дзейнасці начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў уручыў пераходныя прызы «Святы Георгій – Узнагарода ўпраўлення ўнутранных спраў Віцебскага аблвыканкама» і ключы ад службовых аўтамабіляў 4 аддзелам унутраных спраў паўночнага рэгіёну, у тым ліку і Лепельскаму РАУС.

Віншуем лепельчан з заслужанай узнагародай!

Дзякуючы вам жыхары раёна спакойна ходзяць па вуліцах, працуюць і адчуваюць сябе ў бяспецы. І хоць вас часцей за ўсё ўспамінаем, калі нешта адбываецца, хочацца пажадаць поспехаў у службе і ўдалага рашэння ўскладзеных задач!

Да спіса навін