Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
29 лютага 2024

Падведзены вынікі работы Віцебскай абласной арганізацыі АСВОД за 2023 год

У абласным упраўленні МНС прайшло падвядзенне вынікаў работы Віцебскай абласной грамадскай арганізацыі АСВОД, а таксама вызначаны прыярытэтныя напрамкі ў рабоце на будучы год. У падвядзенні вынікаў удзельнічаў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін, старшыня Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» Андрэй Чарняўскі, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі АСВОД Аляксандр Мясаедаў, начальнік абласной структуры ДІМС Аляксандр Ярмош, а таксама начальнікі выратавальных станцый рэгіёнаў Віцебшчыны.

Андрэй Чарняўсiй падвёў вынікі работы ў частцы арганізацыі і правядзення прафілактычнай работы па папярэджанні гібелі людзей на водных аб'ектах вобласці, а таксама закрануў пытанні арганізацыі дзяжурстваў на выратавальных станцыях і пастах, забеспячэння іх выратавальнымі сродкамі і камплектаванне.

Начальнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін пазначыў асноўныя недахопы ў арганізацыі дзейнасці падраздзяленняў АСВОД, а таксама агучыў дзяржаўна значныя задачы, якія стаяць перад АСВОД і МНС у сферы папярэджання гібелі людзей на вадзе. Па выніках працы ў 2023 годзе ён узнагародзіў асобных работнікаў АСВОД за высокія вынікі ў пытаннях папярэджання гібелі людзей на вадзе.

У рамках пасяджэнні былі разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння АСВОД з падраздзяленнямі МНС вобласці ў частцы ажыццяўлення прафілактычнай работы, метадычнай дапамогі ў правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў, а таксама ўзаемадзеяння з органамі ўлады на месцах.

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі АСВОД Аляксандр Мясаедаў даў ацэнку працы кожнага старшыні, даручыў узмацніць прафілактычную работу з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі і ўстановамі адукацыі.

Да спіса навін