Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
23 лютага 2024

Пасля капітальнага рамонту ў Лепелі адкрылі дом сямейнага тыпу

Сёння ўся краіна адзначае цудоўнае свята – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Сёлета гэта лютаўская дата асабліва ўрачыстая, бо свята адзначаецца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі года – адзінага дня галасавання.

Сённяшняя пятніца ў Лепелі адзначана шэрагам знакавых мерапрыемстваў - у раёне праходзяць адкрыццi сацыяльных аб'ектаў пасля рамонтаў, а таксама мітынгі, ускладаннi і канцэрты ў гонар сапраўдных мужчын.

Першай кропкай, дзе сабраліся дзясяткі гасцей, стаў дом сямейнага тыпу па вуліцы Чуйкова. Сёння тут доўгачаканае наваселле святкуе вялікая дружная сям'я, дзе мацi-выхавальнікам з'яўляецца Наталля Емяльянава.

У жанчыны - добрае сэрца і вялікая душа. Наталля Валянцінаўна працуе прыёмнай мацi ў аддзеле па адукацыі райвыканкама ўжо 18 гадоў. За гэты час яна выхавала 10 дзяцей. Цяпер усю сваю матчыну любоў, увагу і клопат яна аддае 8 дзецям, якія па тых ці іншых прычынах засталіся без клопату родных бацькоў.

Адкрыццё дома сямейнага тыпу пасля капітальнага рамонту - доўгачаканая і сацыяльна-значная падзея, якая змагла адбыцца дзякуючы падтрымцы шматлікіх неабыякавых.

Наваселле ў вялікім прыгожым доме - падарунак як ад раённай выканаўчай улады, так і ад прадстаўнікоў прыватнага бізнэсу.

Парадку 70 тысяч беларускіх рублёў спонсарскай дапамогі аказала землякам кіраўніцтва таварыства з абмежаванай адказнасцю «Адзіная гандлёвая сістэма–Сінтэз». Гэтыя сродкі былі накіраваны на рамонт унутраных памяшканняў, а таксама ўстаноўку вокнаў і дзвярэй.

Добрую суму вылучыў на абнаўленне аб'екта і раённы выканаўчы камітэт - парадку 30 тысяч рублёў былі накіраваны на набыццё новай мэблі і абсталявання.

Гэты праект - прыклад сацыяльнага партнёрства паміж бізнесам і мясцовай уладай. Рады, што наша дапамога робіць шчаслівымі землякоў, - пракаментаваў Аляксей Валочнік, дырэктар ТАА «Адзіная гандлёвая сістэма-Сінтэз».

Да спіса навін