Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
19 студзеня 2021

Першарадная задача мясцовых органаў улады - вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва

Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні «Аб эфектыўнасці правядзення ў Лепельскім раёне «Дня сельсавета» і выкананні пратаколаў даручэнняў па зваротах, якія паступілі ў ходзе іх правядзення» адбылося 19 студзеня 2021 года.

У ім прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта, яго намеснікі, члены прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, старшыні Саветаў дэпутатаў (выканаўчых камітэтаў) пярвічнага ўзроўню, а таксама кіраўнікі арганізацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва.

Выступаючы са справаздачай па гэтым пытанні, старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Урбан І.Г. адзначыў, што першараднай задачай органаў мясцовага кіравання і самакіравання з'яўляецца рашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Найбольш актуальныя ─ пытанні дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Па выніках пасяджэння складзены пратакол даручэнняў, вызначаны выканаўцы і тэрміны.

Праца па павышэнню ўзроўню і якасці жыцця, дабрабыту насельніцтва раёна будзе працягнута.

Да спіса навін