Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
10 красавіка 2024

Працаваць як адзіная каманда, выразна бачыць мэту і разумець свае задачы: у Лепельскім раёне прайшла вучоба ідэалагічнага актыву

На базе філіяла "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат" прайшла вучоба ідэалагічнага актыву, куды былі запрошаны адказныя за арганізацыю ідэалагічнай работы на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах раёна.

Адкрыла мерапрыемства начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва, якая з першых хвілін выступлення зрабіла акцэнт на штодзённай рабоце ідэолагаў у працоўных калектывах.

— Зносіны з людзьмі і ўменне данесці ім важную інфармацыю аб працэсах, адбываючыхся ў краіне, фармаванне ўнутрыкалектыўных адносін, стварэнне спрыяльнага мікраклімату ў працоўным калектыве, ідэйнае выхаванне пачуцця адказнасці і дысцыпліны ў кожнага работніка - усе гэтыя задачы стаяць перад ідэолагам, — адзначыла Святлана Аляксандраўна.

Акрамя гэтага, уся ідэалагічная работа павінна планавацца: складацца перспектыўны план работы на год, планы і графікі правядзення адзіных дзён інфармавання, планы ідэалагічнага суправаджэння найважнейшых грамадска-палітычных кампаній і знамянальных дат. У канцы кожнага справаздачнага перыяду павінны падводзіцца вынікі выкананай работы.

Аб ідэалагічнай рабоце, якая праводзіцца на Лепельскім МКК, расказала намеснік дырэктара па кадравай і ідэалагічнай рабоце Алена Баранава. Так, на прадпрыемстве арганізавана работа інфармацыйна-прапагандысцкай групы ў складзе 6 чалавек і 26 чалавек - члены ідэалагічнага актыву прадпрыемства. Узначальвае групу дырэктар. Значную ўвагу кіраўніцтва надае культурна-масавай рабоце, арганізацыі вольнага часу, фарміраванню здаровага ладу жыцця, стварэнню ўмоў для развіцця фізічнай культуры і спорту. Каманда філіяла ўдзельнічае ва ўсіх праводзімых культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў раёне і горадзе сярод працоўных калектываў, займаючы пры гэтым адно з лідзіруючых палажэнняў.

Аб рабоце з моладдзю ў Лепельскім раёне расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Пруская. Так, на Лепельшчыне пражывае 5365 чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года, што складае 18 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва. Колькасць працуючай моладзі ў нашым раёне складае каля 3 тысячы чалавек. Самымі маладзёжнымі арганізацыямі ў нас з'яўляюцца Лепельская ЦРБ, лясгас, МКК, філіял "Лепельскі" ЗАТ "Віцебскаграпрадукт", Бярэзінскі біясферны запаведнік. Пільная ўвага надаецца рабоце з маладымі спецыялістамі.

У 2022 годзе ў Лепельскі раён прыбылі 119 маладых спецыялістаў, у 2023 годзе - 106 чалавек. Больш за ўсё маладых спецыялістаў за апошнія гады прыбыло ў сферы лясной гаспадаркі, адукацыі, сельскай гаспадаркі.

Замацоўваемасць маладых спецыялістаў на сённяшні дзень у Лепельскім раёне складае 64 працэнты. І гэты паказчык на ўзроўні вобласці з'яўляецца дастаткова высокім. Найбольш частая прычына звальнення маладых спецыялістаў - заклік на ваенную службу.

Пра інфармацыйнае поле Лепельскага раёна расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Грук. Галоўным на парадку дня было пытанне: "Чаму ідэолагі павінны працаваць у інфармацыйным полi?"

— Ствараючы ў месэнджарах ці сацыяльных сетках старонкі, у вас з'яўляецца магчымасць размяшчаць там публікацыі аб лепшых супрацоўніках, навінах прадпрыемства і многім іншым, абменьвацца ведамі і вопытам, каб кожны адчуваў сябе часткай каманды, - адзначыла Алена Вячаславаўна.

Закранулі і тэму лічбавай гігіены ў сетцы. Гэта не проста моднае словазлучэнне, гэта цэлы комплекс мер і правіл, накіраваных на забеспячэнне бяспекі і захаванне здароўя ў інтэрнэт-прасторы.

Мы чэрпаем вельмі шмат інфармацыі аб тым, што адбываецца ў свеце і краіне, з розных інтэрнэт-крыніц, і добра, калі яны якасныя. Важна атрымаць інфармацыю, якая адлюстроўвае сапраўдны ход рэчаў, якая фармуе адэкватную выяву мыслення чалавека.

Калі дзяржавай прымаюцца меры па забароне да доступу да шэрагу рэсурсаў, распаўсюджванню матэрыялаў з гэтых рэсурсаў, значыць меры звязаны з бяспекай. Калі меры з'яўляюцца нормай закона, грамадзянін абавязаны гэту норму выконваць.

19.11 КоАП РБ "Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць".

Каб не быць прыцягнутым, як той казаў за "я не ведаў", "гэта выпадкова", неабходна выконваць гігіену ў сетцы. Уважліва паглядзіце на якія акаўнты, рэсурсы вы падпісаны.

Не дапускайце перасылку матэрыялаў з рэсурсаў, якія ўнесены ў спіс забароненых. Не стаўце на іх лайкі, не пакідайце каментары. Захаванне простых формул дазволіць жыць у ладу з Законам.

Большую частку нашага жыцця мы праводзім на працы. Тое, чым мы займаемся, хто знаходзіцца побач з намі, якія адносіны і настроі атачаюць нас - ўсё гэта уплывае не толькі на настрой, але і прадукцыйнасць працы. Аб псіхалагічным клімаце ў калектыве і ці сапраўды ён важны, расказаў старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Мілы.

Закрануў Юрый Уладзіміравіч і тэму важнасці экскурсійных паездак і аздараўлення ў санаторыях работнікаў прадпрыемства, настаўніцтва над маладымі спецыялістамі, аховы працы і многія іншыя пытанні.

Таксама ў гэты дзень абмяркоўваліся іншыя моманты работы ідэалагічнага актыву раёна, у тым ліку падпіска на перыядычныя выданні і праца грамадскіх аб'яднанняў.

Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"

Да спіса навін