Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
20 лютага 2024

«Правільны, усвядомлены выбар кожнага грамадзяніна вызначыць далейшае ўстойлівае развіццё суверэннай Беларусі», - падкрэсліў Міхаіл Кісялевіч на сустрэчы з калектывам Лепельскага каледжа

Сёння з навучэнцамі і педагогамі Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа сустрэліся кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва. 

Адзіны дзень галасавання - гэта тэма стала галоўнай для гутаркі. Старшыня райвыканкама нагадаў аб навінах цяперашняй электаральнай кампаніі, а таксама звярнуў увагу на тое, што ўжо сёння стартавала датэрміновае галасаванне.

Многія са старшакурснікаў каледжа сёлета ўпершыню будуць удзельнічаць у такім важным палітычным працэсе, як выбары. Таму, важна праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і аддаць свой голас за кандыдатаў.

Таксама падчас сустрэч прадстаўнікі ўлады даведаліся ў хлопцаў, у якія сферы дзейнасці яны хутка пойдуць працаваць, якімі відамі спорту і хобі яны захапляюцца.

Да спіса навін