Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
20 лістапада 2023

Раённая камісія па кантролі за арганізацыяй харчавання наведала школу ў Бароўцы

Школьнае харчаванне - вечная тэма. Як атлетам для перамогі, так і школьнікам важна харчавацца правільна для таго, каб вучыцца добра.

У 2023/2024 навучальным годзе працягнула сваю працу раённая камісія па кантролі за арганізацыяй харчавання ва ўстановах адукацыі. 20 лістапада 2023 года камісія наведала аб'ект грамадскага харчавання ДУА «Бароўская сярэдняя школа імя Г.К. Жукава Лепельскага раёна».

Прыбылі прадстаўнікі кантралюючага органа на аб'ект харчавання падчас абеду. На абед былі прыгатаваны расольнік «Ленінградскі» са смятанай, макаронныя вырабы адварныя, катлета, сечаная з птушкі, салата з белакачаннай капусты з морквай і сок.

Ацаніць высокі ўзровень працы каманды школьнай сталовай можна па чыстых талерках, якія навучэнцы пакінулі пасля сябе.

Асаблівая ўвага была звернута на выкананне санітарна-проціэпідэмічнага рэжыму на харчаблоку і арганізацыі вытворчага кантролю пры прыёмцы і захоўванні харчовых прадуктаў і харчовай сыравіны.

Таксама хочацца адзначыць, што з 1 верасня бягучага года ўстанова перайшла на новыя прынцыпы арганізацыі харчавання навучэнцаў.

Ганна Мацейка, памочнік урача-гігіеніста Лепельскага раённага ЦГіЭ. Газета «Лепельскі край»

Да спіса навін