Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
18 лютага 2021

Суб'ектамі прафілактыкі Лепельскага раёна разгледжана пытанне забеспячэння законнасці і правапарадку

На сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта разгледжаны інфармацыйны ліст пракуратуры Лепельскага раёна аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна ў 2020 годзе.

У абмеркаванні пытання забеспячэння законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна прынялі ўдзел: Жыгімонт Віталь Міхайлавіч - пракурор Лепельскага раёна, саветнік юстыцыі; Азаронак Віктар Уладзіміравіч - намеснік старшыні райвыканкама; Барадзейка Віталь Уладзіміравіч - намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама - начальнік міліцыі і грамадскай бяспекі, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў (сельскіх Саветаў дэпутатаў).

Аналіз стану законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна сведчыць аб тым, што ў 2020 годзе праваахоўнымі ведамствамі ва ўзаемадзеянні з органамі прадстаўнічай і выканаўчай улады праведзена значная работа па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, папярэджанні і спыненні правапарушэнняў у эканамічнай, сацыяльнай сферах, абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.

Разам з тым, маюцца і негатыўныя тэндэнцыі, якія патрабуюць у гэтым годзе прыняцця дадатковых мер па асобных напрамках дзейнасці.

Суб'ектам прафілактыкі дадзены даручэнні для прыняцця арганізацыйна-прававых мер па вырашэнні найбольш вострых праблем, выканання комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне злачыннасці, забеспячэнне грамадскай бяспекі, захаванне працоўных і сацыяльных правоў грамадзян.

Да спіса навін