Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
24 лютага 2024

Супрацоўнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі працу інфармацыйна-пазнавальнай пляцоўкі «Пост бяспекі»

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС арганізавалі працу інфармацыйна-пазнавальнай пляцоўкі - «Пост бяспекі» ў харчовых крамах аграгарадка Стаi і горада Лепеля.

Тут ратавальнікі правялі тлумачальную працу з кожным пакупніком, навучыўшы яго, як папярэдзіць пажар у жыллi, зберагчы ад агню здароўе, жыццё і маёмасць.

Падчас правядзення прафілактычных гутарак работнікі МНС расказвалі пакупнікам аб пажарах, якія адбыліся на тэрыторыі раёна, тлумачылі іх прычыны, дэманстравалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які штогод апраўдвае сваё прызначэнне дзясяткамі выратаваных жыццяў.

Асаблiвая ўвага падчас гутарак аб бяспецы была нададзена правілам эксплуатацыі печаў, бытавых катлоў, электрычных абагравальнікаў і ўсіх электрапрыбораў, якія выкарыстоўваюцца ў побыце.

Прадстаўнікі МНС таксама нагадалі, да чаго можа прывесці дуэт «цыгарэта+алкаголь», растлумачылі, як папярэдзіць пры курэнні пажаранебяспечныя сітуацыі.

Разам з прадуктамі харчавання людзі выносілі з сабой карысныя веды аб бяспецы. На памяць ім былі ўручаны тэматычныя памяткі з важнымі рэкамендацыямі па бяспецы жыццядзейнасці.

Да спіса навін