Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
21 лістапада 2023

Супрацоўнікі РАНС наведалі будпляцоўкі ў Лепелі

Бяспека аб'ектаў будаўніцтва - на асаблівым кантролі ў ратавальнікаў.

У мэтах кантролю забеспячэння пажарнай бяспекі на аб'ектах будаўніцтва Лепельскага раёна работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па НС сумесна з карэспандэнтам газеты «Лепельскі край» праведзены мерапрыемствы тэхнічнага характару на асабліва значных будоўлях раёна: будаўніцтве новага дзіцячага сада і фізкультурна-аздараўленчага цэнтра ў горадзе Лепелi.
Асаблiвая ўвага была нададзена мабільным (перасоўным) вагончыкам будаўнікоў і іншым часовым збудаванням на будаўнічых пляцоўках, так званым вагон-бытоўкам, менавіта яны ў большасці выпадкаў з'яўляюцца аб'ектамі пажараў на будаўнічых пляцоўках. Згодна з нормамі, адным з патрабаванняў, на якое звярталі ўвагу ратавальнікі, была эксплуатацыя печаў завадскога вырабу, бо самаробныя печы не праходзілі выпрабаванні і не з'яўляюцца такімі надзейнымі, як зробленыя на вытворчасці. Без увагі не засталіся і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, задача якіх апавясціць аб узнікшым пажары і тым самым выратаваць жыццё чалавека. Вогнетушыцелю, правілам яго прымянення таксама была ўдзелена значная ўвага.
Падчас правядзення мерапрыемстваў у асноўнай частцы грубых парушэнняў выяўлена не было, аднак і не абышлося без тых аб'ектаў, дзе кіраўнікі і службовыя асобы будаўнічых арганізацый не з поўнай адказнасцю адносяцца да забеспячэння пажарнай бяспекі.
Падчас правядзення мерапрыемстваў работнікам падрадных арганізацый даводзілася інфармацыя аб парушэннях патрабаванняў пажарнай бяспекі, а таксама неадкладна прымаліся меры рэагавання па ўстараненню ўсіх выяўленых парушэнняў.

Газета «Лепельскі край»

Да спіса навін