Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
14 сакавіка 2024

У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў з'явіцца новая майстэрня

У другім квартале ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ «ТЦСАН Лепельскага раёна» плануецца адкрыццё 11-й рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні па рамонце адзення. Аб гэтым сёння заявілі на чарговым пасяджэнні Міжведамаснага Савета па правах інвалідаў.

- Плануецца закупка і ўстаноўка спецыяльнага абсталявання (аверлака), адкрыццё дадатковай штатнай адзінкі, навучанне інвалідаў з наступным працаўладкаваннем, і, як вынік, - аказанне платных паслуг па рамонце адзення жыхарам Лепельскага раёна, - пракаментавалі ў ТЦСАН.

Няма сумневаў у тым, што новая майстэрня з часам дакажа сваю запатрабаванасць, як гэта здарылася з іншымі вядомымі на ўвесь раён майстэрнямі.

Свежая выпечка, якасная пасцельная бялізна, мыла ручной работы, расада пакаёвых раслін і сезоннай гародніны - гэтыя і іншыя тавары, якія вырабляюцца на базе аддзялення, ужо даказалі сваю канкурэнтаздольнасць і нават унікальнасць.

Да спіса навін