Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
21 снежня 2023

У калектывах Лепеля праходзяць сустрэчы ў рамках адзінага дня інфармавання

Сёння са спецыялістамі Лепельскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і Лепельскага ўчастка электрычнай сувязі Глыбоцкага ЗУЭС РУП «Белтэлекам» сустрэліся прадстаўнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама. Сустрэча была прысвечана тэме «Палітычная бяспека як аснова грамадска-палітычнай стабільнасці суверэннай дзяржавы. Выбарчая кампанія 2024 года ў новых прававых умовах».
Аб асноўных этапах выбарчай кампаніі расказаў у сваім выступленні Васіль Палонскi, кіраўнік спраў райвыканкама.
Васіль Іванавіч адзначыў, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадугледжваецца правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дзевятага склікання ў адзіны дзень галасавання - 25 лютага 2024 года.
Тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны асвяціла ў сваім выступе Аляксандра Дзяйнека, памочнік пракурора Лепельскага раёна. Нягледзячы на тое, што трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны адыходзяць ад нас усё далей, тэма генацыду не губляе сваёй актуальнасці, асабліва ў цяперашняе няпросты час. Для таго, каб больш не паўтарылася вайна, мы заўсёды павінны памятаць аб тым, што прыйшлося перажыць нашым дзядам і прадзедам, якія абаранілі гонар і незалежнасць роднай краіны.

Да спіса навін