Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
14 мая 2021

У Лепелі адкрылі кабінет камп'ютарнай тамаграфіі

Якасная дыягностыка стала яшчэ больш даступнай для жыхароў Лепельскага раёна. Сёння ва УАЗ «Лепельскага цэнтральная раённая бальніца» ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі кабінет кампутарнай тамаграфіі. З'яўленне сучаснага абсталявання стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы Сусветнага банка, а таксама бюджэту раёна, вобласці і рэспублікі.

Адкрыццё кабінета адбылося пры ўдзеле мясцовых кіраўнікоў, а таксама запрошаных гасцей - Дзмітрыя Чарэднічэнка, намесніка міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міхаіла Вішнявецкага, начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама, Юрыя Дзеркача, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама Ігара Мартынава, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ.

Кабінет кампутарнай тамаграфіі ўжо чакае сваіх першых пацыентаў. Для працы з устаноўкай спецыялісты Лепельскай ЦРБ прайшлі 4-х месячнае навучанне на базе Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Як было адзначана на ўрачыстым адкрыцці кабінета, тамограф дазволіць укараніць складаныя даследаванні ў паўсядзённую дыягнастычную практыку, забяспечыць таксама хуткасць і дакладнасць руціннай дыягностыкі ў неўралогіі, пашырыць магчымасці прафілактычнай медыцыны. Падрабязна

Да спіса навін