Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
11 студзеня 2024

У Лепелі прайшоў Калядны фэст «Віфлеемская зорка»

У Лепельскім раённым Доме культуры адбыўся штогадовы фестываль «Віфлеемская зорка», прысвечаны важнаму і радаснаму хрысціянскаму святу — Раству Хрыстову.

З прывітальным словам перад прысутнымі выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан.
Ігар Генадзевіч павіншаваў усіх са светлым святам і адзначыў, што Раство Хрыстова - гэта прасвядны час, які ўмацоўвае нашу веру і дорыць кожнаму надзею на перамены да лепшага, нагадвае аб важнасці быць добрым і міласэрным, а таксама вяртае да вытокаў вечных каштоўнасцяў. Да прысутных таксама звярнуўся благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Ляшкевіч, які ў сваім выступленні нагадаў аб неабходнасці ў наш час духоўнага ўмацавання і вяртання народа да Бога.

На працягу ўсяго мерапрыемства ў песнях, вершах і танцах юныя артысты расказвалі гісторыю з'явы ў свет Богадзіцяці Ісуса.

На свяце 18 удзельнікаў і калектываў з розных навучальных устаноў, у у тым ліку выхаванцы нядзельных школ горада Лепеля, паказалі незабыўныя нумары.
Калядны канцэрт кожны год радуе жыхароў і гасцей горада добрымі каляднымі песнямі і сцэнкамі і не перастаюць здзіўляць разнастайнасцю нумароў.
Стварыць атмасферу душэўнага свята дапамагла выстава, на якой прадстаўлены працы, прысвечаныя светламу святу.

У канцы мерапрыемства ўсе юныя артысты былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі і ганаровымі граматамі за адраджэнне і захаванне праваслаўных духоўных каштоўнасцяў.

Паводле водгукаў гледачоў, канцэрт стварыў усім святочны настрой. Гледачы ўбачылі разнастайнасць дзіцячай творчасці: танцы, тэатральныя інсцэніроўкі, вершы, песні і традыцыйныя калядкі.

Да спіса навін