Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
9 лютага 2024

У Лепелі завяршыўся сумесны праект Белінвестбанка і Міністэрства аховы здароўя «Здароўе ў кожны рэгіён»

Шэсць дыягнастычных комплексаў, набытых пры садзейнічанні Белінвестбанка, ужо аказваюць дапамогу пацыентам у Цэнтральных раённых бальніцах усіх абласцей.

Завяршыўся сумесны праект Белінвестбанка і Міністэрства аховы здароўя «Здароўе ў кожны рэгіён». Апошнім горадам, у цэнтральную раённую бальніцу якога быў закуплены сучасны дыягнастычны комплекс Sonoscape HD-500, стаў Лепель. Каля 120 даследаванняў стрававода, страўніка і дванаццаціперснай кішкі будзе праводзіцца на такім апараце за месяц. Два спецыялісты аказваюць планавую і экстраную дапамогу. Для насельніцтва раёна, а гэта больш за 30 тысяч чалавек, апарат дасць магчымасць хутка атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу на месцы, у сваім раёне.
– Магчымасці ў апарата шырокія – даследаванне верхніх аддзелаў стрававальнага тракта, дыягностыка захворванняў, у тым ліку анкалагічных, спыненне крывацёкаў, выдаленне іншародных цел. Акрамя эндаскапічнага кабінета, дзякуючы манеўранасці мы выкарыстоўваем дадзенае абсталяванне і ў рэанімацыйным аддзяленні - праводзім медыцынскія маніпуляцыі, а таксама ўдакладняем дыягназ пацыента, - распавёў галоўны ўрач УАЗ «Лепельская цэнтральная раённая бальніца» Аляксей Пракоф'еў. – Не сакрэт, што падобныя даследаванні неабходныя, але малапрыемныя. Да іх трэба рыхтавацца і маральна настройвацца. Менавіта ад гэтага часта залежыць скорасць правядзення працэдуры. Дык вось, новае абсталяванне заўсёды яшчэ і пазітыўна ўплывае на пацыента. Да сучасных апаратаў больш даверу, а, адпаведна, паляпшаецца і псіхалагічны стан чалавека. Для ўрачоў новы апарат апынуўся не меней карысным. Ён просты ў выкарыстанні, зручны, валодае выдатным разрашэннем экрана, дазваляе ажыццяўляць запіс праводзімай працэдуры. Пры неабходнасці атрымання дадатковых кансультацый і заключэнняў спецыялістаў дастаткова проста выслаць ім файл.
З упэўненасцю можна сказаць, што мэта праекта «Здароўе ў кожны рэгіён» дасягнута - палепшана матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя ў малых гарадах краіны, павышана якасць паслуг, якія аказваюцца насельніцтву. Усяго ў рамках праекта найноўшыя відэаэндаскапічныя сістэмы агульным коштам 840 тысяч беларускіх рублёў атрымалі бальніцы ў кожнай вобласці краіны.
– Гэты праект мы пачалі рэалізоўваць у 2023 годзе, а завяршаем сімвалічна ў Год якасці. Новае эндаскапічнае абсталяванне з'явілася ў шасці гарадах з колькасцю насельніцтва да 50 тысяч чалавек - у Мядзелі, Іванава, Лельчыцах, Навагрудку, Шклове і Лепелi. Мы наведалі кожную бальнiцу, пагутарылі з урачамі і яшчэ раз пераканаліся, наколькі важная дапамога бізнесу ў падтрымцы сацыяльнай. сферы Новае сучаснае абсталяванне дазваляе насельніцтву ў рэгіёнах атрымліваць своечасовую медыцынскую дапамогу, а ўрачам спрашчае працу, - адзначыў намеснік Старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк» Раман Тамковіч. - Хачу адзначыць, што праект стаў знакавым і для самога банка. Мы атрымалі вялізны станоўчы водгук ад супрацоўнікаў і акцыянераў. Галоўнае пытанне, якое задаюць усё, - ці будзе працяг. Упэўнены, што праект «Здароўе ў кожны рэгіён - 2024» таксама прынясе нямала карысці. Ужо зараз мы пачалі перамовы з Міністэрствам аховы здароўя аб рэалізацыі наступнай яго часткі.
Нагадаем, Пагадненне аб рэалізацыі праекта «Здароўе ў кожны рэгіён» было падпісана ў ліпені 2023 года паміж Міністэрствам аховы здароўя і Белінвестбанкам. Садзейнічанне арганізацыям аховы здароўя - адзiн з ключавых напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці фінансава-крэдытнай арганізацыі, а таксама важны складнік ESG-парадку банка. У рамках дадзенай дзейнасці у 2021-2022 гадах банкам закуплены і бязвыплатна перададзены 10 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, шэсць з якіх - у рамках праекта «Дыхай». Уклад у развіццё грамадства, падтрымка сацыяльных ініцыятыў - той прынцып, які Белінвестбанк няўхільна выконвае.

***
Лепельская цэнтральная раённая бальніца – шматпрофільная лячэбна-прафілактычная ўстанова, якая трымае перадавыя пазіцыі, абслугоўвае жыхароў не толькі нашага раёна, але і суседніх. Тут ёсць высокатэхналагічнае абсталяванне, а хірургі выконваюць аперацыі, якія пад сілу медыкам абласных медцэнтраў.
У мінулым годзе тут пасля рамонту адкрылася прыёмнае аддзяленне, дзе устаноўлена супердакладнае новае дыягнастычнае абсталяванне. Гэта камп'ютарны тамограф з высокаразрашаючай здольнасцю, апараты УГД, ФГДС, аперацыйны стол з шырокім функцыяналам… У працэдурным кабінеце аператыўна атрымліваюць вынікі аналізаў. Штодня ў прыёмным пакоі ў сярэднім па 30 пацыентаў. Гэта падарунак не толькі для калектыву цэнтральнай раённай бальніцы, але і для усіх жыхароў Лепельшчыны. Бо сродкі, укладзеныя ў сістэму аховы здароўя, накіраваны на ўмацаванне здароўя насельніцтва, якое з'яўляецца найважнейшым умовай развіцця грамадства, фактарам дабрабыту, поспеху і ўстойлівага развіцця краіны.

Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»

Да спіса навін