Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
28 сакавіка 2024

У Лепельскім райвыканкаме адбылося пасяджэнне камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва

Адкрываючы пасяджэнне камісіі, старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня камісіі Ігар Урбан звярнуў увагу прысутных на тое, што работа камісіі пабудавана такім чынам, каб дзяржаўныя органы максімальна садзейнічалі стымуляванню занятасці ўсіх грамадзян. У дзяржаўнай службе занятасці прадугледжаны розныя меры садзейнічання звярнуўшымся грамадзянам: магчымасць прафесійнай падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі для павышэння канкурэнтаздольнасці на рынку працы, садзейнічанне у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.

Удзел у пасяджэнні прынялі кіраўнікі і спецыялісты розных сфер - камунальнай, аховы здароўя, ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, праваахоўнікі.

Камісія разгледзела аднаго запрошанага, з якім правялі прафілактычную гутарку аб неабходнасці працаўладкавання. Прапанаваны варыянты працы.

Мужчына даўно не мае пастаяннага месца працы, перабіваецца сезоннымі заробкамі. Ёсць праблемы з алкаголем.

Да спіса навін