Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
13 лютага 2024

У Слабадской сярэдняй школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 35-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана

З вучнямі Слабадской сярэдняй школы імя М.М. Пшонка Лепельскага раёна сустрэліся воіны-інтэрнацыяналісты на чале са старшынёй Лепельскай раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Сяргеем Крывелем. У мерапрыемствах таксама прынялі ўдзел вайскоўцы 231-й артылерыйскай брыгады, прадстаўнікі ваеннага камісарыята і Лепельскай арганізацыйнай структуры «ДТСААФ».

Завяршылася мерапрыемства мітынгам у вёсцы Вялеўшчына каля магілы Уладзіміра Садоўскага, які загінуў у Афганістане, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

На сёння вядомы імёны дваццаці пяці ўраджэнцаў Слабадскога сельсавета, якія служылі ў Афганістане з 1979 па 1989 гады. Шэраг з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР за выкананне інтэрнацыянальнага абавязку.

Да спіса навін