Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
5 снежня 2023

У снежні ў Лепелі з'явяцца новыя забараняючыя знакі дарожнага руху

На пасяджэнні камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Лепельскім райвыканкаме з удзелам усіх зацікаўленых служб падведзены вынікі адыходзячага года і вызначаны задачы на 2024 год.

Асаблiвая ўвага прысутнымі нададзена прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму дзяцей. Маршрут «дом-школа-дом» павінен быць бяспечным і камфортным.

Акрамя іншага разгледжаны пытанні гатоўнасці дарожных і камунальных служб да працы ў зімовы перыяд, а таксама заявы па ўстаноўцы дарожных знакаў.

Сяргей Быстрыцкі, старшыня камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Лепельскім райвыканкаме:

«Часта бацькі з добрых намераў ствараюць небяспечную сітуацыю: падвозяць на аўтамабілі сваё дзіця практычна на ганак школы, ствараючы дарожную пробку ў гадзіну пік на дарогах з інтэнсіўным рухам.

Гэта тычыцца ўсіх гарадскіх школ, але асабліва небяспечная сітуацыя складаецца на вул. Данукалава (участак ад вул. Лабанка да пл. Свабоды). Камісіяй прынята рашэнне аб забароне спынення аўтатранспарту на дадзеным участку дарогі. Забараняючыя знакi будуць усталяваны ў другой палове снежня. Бліжэйшая абсталяваная стаянка аўтатранспарту знаходзіцца на плошчы каля Лепельскага РДК. Ад стаянкі да школ - пешаходныя дарожкі без неабходнасці пераходу праезнай часткі».

Да спіса навін