Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
18 студзеня 2024

У «Зімовым кубку» лідарства ў лепельчан

На картадроме ў РСТЦ ДТСААФ прайшоў 1 этап спаборніцтваў па зімовым картынгу «Зімовы кубак».

Дыстанцыя спаборніцтва складалася з двух перадфінальных і фінальнага заездаў. Пазіцыя вадзіцеля на стартавай рашотцы ў першым перадфінальным заездзе вызначалася па выніку кваліфікацыі, у другім перадфінальным заездзе - па выніку першага перадфінальнага заезду, у фінальным заездзе - па выніку другога перадфінальнага заезду. Парадак старту - усе класы з ходу. У гонках прынялі ўдзел і лепельчане. Спаборнічалі аматары хуткай язды ў класах «E-Mini», «E-Junior», «Е-Мах».
Тыя, хто картынгам займаецца даўно, ведаюць, што спаборніцтвы праводзяць у любое надвор'е. Гоншчыкам не перашкода дождж, моцны вецер, снег... Спартсмен павінен умець падладжвацца пад розныя ўмовы надвор'я.
Няпростым атрымаўся сцэнар зімовага кубка, які прайшоў на мінулых выхадных. Капрызы надвор'я даставілі спартсменам нямала праблем, прымусіўшы быць максімальна засяроджанымі на кожным метры ледзяной трасы. Пілотам даводзілася імчацца міма сумётаў, ды яшчэ і тэмпература паветра трымалася на нізкай адзнацы.
Асабліва было цікава назіраць за больш старэйшымі пілотамі, якім хацелася мацней націснуць на педаль газу. Хто гэта рабіў, проста ляцеў з трасы ў гурбу. І няхай быў страчаны час на выезд на трасу, адрэналіну яны атрымалі ўдосталь.
Вяршыня подыўма пакарылася на гэты раз Станіславу Дзівіну, які дэбютаваў у дарослым класе «Е-Мах». 1-е месца з 11 моцных удзельнікаў - выдатны вынік.
Багдан Смажэўскі ў класе «E-Mini», у якім удзельнічала 11 гоншчыкаў, ехаў 1-м, але ў выніку апынуўся 4-м, бо перад трэніроўкай захварэў і ўдзельнічаў з тэмпературай. У спартсмена зусім не засталося сіл на фінал!
Вадзім Станкевіч навічок у гонках, удзельнічаў у класе «E-Mini». Нягледзячы на тое, што гэта былі першыя спаборніцтвы, - 7-ы ў турнірнай табліцы.
Увогуле, усе ўдзельнікі засталіся задаволеныя ад атрыманых эмоцый і драйву на спаборніцтвах. Віншуем нашых чэмпіёнаў і жадаем у далейшым не змяншаць планку і не саступаць лідэрства іншым спартсменам. Мы ганарымся вамі!
Наталля Храпавіцкая.

Да спіса навін