Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
9 студзеня 2024

Удзел у шэсцьдзесят шостай чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў прыняў Юрый Дзяркач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Удзел у шэсцьдзесят шостай чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў прыняў запрошаны госць - Юрый Дзяркач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Юрый Мікалаевіч даў сваю ацэнку рабоце Лепельскага раёна па выніках мінулага года.

-- Лепельшчына, як руплівы гаспадар, мае ва ўсіх сферах станоўчыя вынікі, а таксама магутны патэнцыял, які адназначна дазволіць прырасці па многіх эканамічных паказчыках. Вынікі працы Лепельскага раёна - менавіта тое, што вы зрабілі самі, без усялякай падтрымкі і дапамогі. Гэта сведчыць аб тым, што тут жывуць добрасумленныя, працавітыя і надзейныя людзі, - падкрэсліў Юрый Мікалаевіч.

Таксама запрошаны дэпутат выканаў даручэнне старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай - перадаў словы падзякі і ўдзячнасці за працу прадстаўнікам усяго дэпутацкага корпуса Лепельшчыны.

Нагадаем, Юрый Дзяркач з'яўляецца не толькі членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, але таксама і доктарам медыцынскіх навук, прафесарам, старшынёй Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Відавочна, сенатар, не па чутках ведае, як працаваць з людзьмі, ставіць вырашэнне чужых праблем у першую чаргу.

-- Упэўнены, што маленькіх праблем не бывае. Любая, нават, на першы погляд, нязначная праблема можа быць важнай для канкрэтнага чалавека, бо яна, як правіла, звязана з якасцю яго жыцця. Таму, я думаю, праблемы бываюць лёгкавырашальныя, якія здымаюцца з парадку дня за лічаныя дні адміністрацыйным шляхам або пасля размовы з кіраўніком канкрэтнай структуры, а таксама цяжкавырашальныя, якія патрабуюць унясення змен у заканадаўства або значных фінансавых укладанняў. Але і яны небезнадзейныя. Галоўнае правіла, якога павінен прытрымлівацца дэпутат, - рабі людзям дабро. Прычым дабро на карысць.

Тэкст і фота: Яна МІСНІК

Да спіса навін