Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
7 снежня 2023

Утворана Лепельская раённая выбарчая камісія

На сумесным пасяджэнні прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта было разгледжана пытанне аб утварэнні Лепельскай раённай выбарчай камісіі.

На сумесным пасяджэнні прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта было разгледжана пытанне аб утварэньні Лепельскай раённай выбарчай камісіі.

У адпаведнасці з часткай дзевятай артыкула 24 і абзацам чацвёртым часткі першай артыкула 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прэзідыум Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт пастанавілі ўтварыць раённую выбарчую камісію ў колькасці 11 чалавек, уключыць у склад Лепельскай раённай выбарчай камісіі прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян, вылучаных шляхам падачы заявы.

Таксама выканана патрабаванне аб тым, што не менш за адну трэць складу камісіі фарміруецца з прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў – пяць (55 працэнтаў).

Пры падрыхтоўцы сумеснага пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама праведзены кансультацыі з прадстаўнікамі асобных грамадскіх аб'яднанняў. Вывучаны персанальныя якасці прэтэндэнтаў з улікам іх удзелу ў папярэдніх выбарчых кампаніях, іншых палітычных мерапрыемствах, актыўнасці жыццёвай пазіцыі, удзелу ў грамадскім жыцці і ўменні калектыўнай працы. Трэба адзначыць, што па ўсіх прэтэндэнтах атрыманы станоўчыя характарыстыкі.

Членам прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама загадзя прадстаўлены спісы ўсіх вылучаных у склад раённай камісіі. Члены прэзідыума і райвыканкама правялі папярэдняе абмеркаванне кандыдатур па магчымаму ўключэнню іх у склад камісіі.

Такім чынам, нормы фармавання камісіі выкананы. У адпаведнасці з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь раённыя выбарчыя камісіі фарміруюцца ў колькасці ад дзевяці да 11 членаў. Лепельская раённая выбарчая камісія абрана ў максімальным складзе - 11 чалавек.

Тэкст і фота: Святлана ВАЗНЯК.

Да спіса навін