Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
21 лістапада 2023

Важнасць уборкі снегу: хто і чаму?

За каментаром мы звярнуліся да інспектара аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аляксандру Пячкоўскаму.
-- Узімку па меры неабходнасці, а ва ўмовах моцных снегападаў, як сёння, завеяў і галалёдзіцы трэба не радзей за адзін раз у суткі чысціць ад снегу і наледзі, а таксама апрацоўваць супрацьгалалёднымі сродкамі ўсе віды пакрыццяў, - адзначыў Аляксандр Уладзіміравіч.
Інспектар расказаў, што пытанне «межаў адказнасці» прапрацавана заканадаўчымі нарматыўнымі актамі як на рэспубліканскім, так і на раённым узроўнях. Асноватворнымі з'яўляюцца два дакументы. Гэта пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2020 года №430 «Аб парадку вызначэння памераў (межаў) тэрыторый для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану» і заснаванае на ім рашэнне Лепельскага райвыканкама ад 31 ліпеня 2020 года №804 «Аб прыцягненні юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадзян да выканання работ па падтрыманні належнага санітарнага стану адпаведных тэрыторый». Звярніце ўвагу, што кіравацца імі павінны таксама ўсе ўласнікі зямельных участкаў, у тым ліку ўладальнікі індывідуальных жылых дамоў.
Такім чынам, рашэннем райвыканкама «Аб падтрыманні належнага санітарнага стану тэрыторый зямель агульнага карыстання Лепельскага раёна» прыцягнуты ва ўстаноўленым парадку юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі да выканання работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання, у тым ліку на прылеглых да прадастаўленых ім (знаходзячымся ў іх) зямельным участкам тэрыторыях, уласнымі сіламі ці за кошт уласных сродкаў гэтых асоб. Акрамя гэтага, грамадзяне - уласнікі (законныя ўладальнікі) аднакватэрных жылых дамоў, памяшканняў у блакіраваных жылых дамах (далей - домаўладаннi) да выканання работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на прылеглых да прадастаўленых ім (знаходзячымся ў іх) зямельным участкам тэрыторыях уласнымі сіламі гэтых грамадзян.
-- Уласнікі і арандатары зямельных участкаў разумеюць, што абавязаны ўтрымоўваць у чысціні тэрыторыі участкаў. Але заўсёды ўзнікае пытанне памераў тэрыторый, прылеглых да межаў участкаў.
-- Згодна з пастановай №430, памеры і межы тэрыторый, на якіх уласнікі павінны падтрымліваць парадак, вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі камітэтамі шляхам прыняцця рашэння аб прыцягненні да выканання адпаведных работ.
Памеры (межы) адпаведных тэрыторый пры прыцягненні грамадзян для выканання работ па падтрыманні належнага санітарнага стану ўстанаўліваюцца ад мяжы прадастаўленага грамадзяніну (знаходзячагася ў яго) зямельнага ўчастка да тратуара (у выпадку яго адсутнасці - да мяжы праезнай часткі вуліцы, дарогі), па астатніх баках зямельнага ўчастка - не больш за 10 метраў ці палова адлегласці разрыву да суседняга зямельнага ўчастка, але не больш за 10 метраў.
Памеры (межы) адпаведных тэрыторый пры прыцягненні юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян для выканання работ па падтрыманні належнага санітарнага стану для зямельных участкаў, прадстаўленых для абслугоўвання індывідуальных гаражоў, размешчаных на дваровых тэрыторыях, а таксама зямельных участкаў, прадстаўленых для будаўніцтва і (або) эксплуатацыі гаражоў, аўтамабільных стаянак для захоўвання транспартных сродкаў, вызначаюцца не больш за 5 метраў па перыметры зямельнага ўчастка.
-- Аляксандр Уладзіміравіч, некалькі слоў аб пераліку работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на адпаведных тэрыторыях і перыядычнасць іх выканання.
-- У першую чаргу -- ачыстка і ўборка тэрыторый (падмятанне пакрыццяў, уборка ад выпадковага смецця, ачыстка урнаў ад смецця) - па меры неабходнасці. Таксама важныя санітарна-гігіенічныя і тэхналагічныя мерапрыемствы (абразанне, скошванне, выдаленне адходаў і іншае) пры выкананні работ па доглядзе за аб'ектамі азелянення - па меры неабходнасці, прыкладна з мая па верасень.
У пералік уваходзіць расчыстка ад снега і наледзі ўсіх вiдаў пакрыццяў, апрацоўка супрацьгалалёднымі сродкамі - пра што мы раней казалі. Акрамя гэтага, збор, падзел па відах і выдаленне камунальных адходаў - у адпаведнасці са схемай абыходжання з камунальнымі адходамі, а таксама ачыстка і ўборка водаадводных сістэм адкрытага тыпу, прызначаных для адводу паверхневых і грунтавых вод - канавы, латкі, кюветы. Гэта таксама па меры неабходнасці.
Гаварыла Наталля Храпавіцкая. Газета «Лепельскі край»

Да спіса навін