Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
11 сакавіка 2024

Выбралі старшыню Горскага сельсавета

Сёння ў Горскім сельвыканкаме адбылася першая сесія сельскага Савета дэпутатаў новага склікання, удзел у якой прыняў старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч.

На позве дня адно з галоўных пытанняў - абранне новага старшыні сельсавета.

Абмеркаваць вылучэнне кандыдата на гэту важную для жыццядзейнасці тэрыторыі Савета пасаду прыйшлі дэпутаты, прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання.

Шляхам таемнага галасавання на гэту адказную пасаду аднагалосна абраны Яўгенiй Яско, дэпутат па Горскай выбарчай акрузе №1.

Яўгенія Аляксандравіча павіншаваў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, які звярнуў увагу, што дэпутацкі корпус разам з органамі выканаўчай улады будзе і ў далейшым прыкладаць усе намаганні для рэалізацыі планаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця сельсавета.

Новы старшыня, выступаючы перад прысутнымі, паабяцаў прыкласці ўсе намаганні для таго, каб жыхары Горскага сельсавета бачылі ў ім не толькі прадстаўніка мясцовай улады, але і чалавека, гатовага дапамагаць ім добраўпарадкоўваць тэрыторыю, займацца навядзеннем парадку і іншымі важнымі пытаннямі.
– Сваю задачу бачу ў тым, каб разам з вамі працягнуць працу па далейшым развіццi тэрыторыі сельсавета. Упэўнены, што што мы разам зможам зрабіць жыццё жыхароў нашага сельсавета больш камфортным, - адзначыў новы старшыня сельсавета.

Шмат цёплых слоў у гэты дзень было сказана ў адрас Васіля Бадзяя, які 17 гадоў узначальваў дэпутацкі корпус Горскага сельсавета.

Да спіса навін